Дзяржаўнае ТБ перадумала даваць слова лідарам пратэсту прадпрымальнікаў

У лідараў пратэсту прадпрымальнікаў збіраліся браць інтэрвію, у тым ліку для «Контураў» — ды з розных прычынаў «не атрымалася», перадае Радыё Свабода.



ekspabiel.jpg

Гандлёвы цэнтар "Экспабел"

Прадпрымальнікі не дачакаліся здымачных групаў АНТ у некалькіх гарадах Беларусі, распавёў Свабодзе старшыня грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка:

«Са мной учора павінна было адбыцца інтэрвію з АНТ а палове на чацьвертую ў ГЦ „Эўропа“, была дамоўленасць з праграмай „Контуры“. Але за гадзіну да таго мне патэлефанавалі, сказалі, што ў іх вельмі многа працы, не хапае людзей, яны ня могуць. Потым мне прадпрымальнікі тэлефанавалі, казалі, што ходзяць журналісты з шыльдачкай АНТ. Ператэлефаноўваю у праграму, пытаю, як гэта разумець — яны кажуць, не, мы з вамі проста хацелі вялікае інтэрвію зрабіць, мы абавязкова з вамі звяжамся.

У Гомелі нібы яны павінны былі быць. У Берасці яны таксама не змаглі прыехаць, спаслаліся на нейкія моманты, магчыма, прафесійныя.