Страйкам «Беларуськалію»: Yara паведаміла пра перагляд кантрактаў і далейшага супрацоўніцтва з прадпрыемствам

Кіраўніцтва кампаніі Yara, найбуйнейшага імпарцёра калійных угнаенняў ў свеце, выйшла на сувязь з генеральным дырэктарам «Беларуськалія». У размове кіраўніком кампаніі Yara патрабаваў адказ на пытанні пра рэпрэсіі і звальненні работнікаў, што падтрымалі страйк.

1967791_logo_1.jpg


Як паведамляе тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалія», гэта сапраўдная інфармацыя. Размова ішла пра тое, што некаторыя работнікі, якія знаходзяцца ў арэндным жыллі, былі выселеныя ў самыя кароткія тэрміны разам з сем’ямі і маленькімі дзецьмі на вуліцу. На ўсіх чальцоў страйку, якіх у дадзены момант налічваецца каля 90 чалавек, аказваецца беспрэцэдэнтны ціск, штрафы, пазбаўленне волі. Пад пагрозай аказаліся і члены іх сем’яў. У некаторых адбываюцца ператрусы ў кватэрах, ідзе запалохванне, паступаюць пагрозы канфіскацыі з сем’яў дзяцей.

Прадстаўнік кампаніі заявіў, што ў святле фактаў, якія высветліліся, кантракты і далейшае супрацоўніцтва з ААТ «Беларуськалій» будзе перагледжана.

Як паведамляе страйкам прадпрыемства, у размове кіраўнік «Беларуськалію» Іван Галаваты, апраўдваючыся, схлусіў, сказаўшы, што дадзеныя факты — выдумка, работнікі якія пайшлі ў страйк, не звольненыя, а знаходзяцца ў вымушаным прагуле і ён гатовы хоць заўтра вярнуць усіх на ранейшыя працоўныя месцы.

Страйкавы камітэт ААТ «Беларуськалій» афіцыйна заяўляе: ніякіх крокаў у бок працоўнага калектыву прадпрыемства і іх законных прадстаўнікоў страйкавага камітэту кіраўніцтвам «Беларуськалія» прадпрынята не было. Парушэнні базавых правоў работнікаў і іх сем’яў працягваюцца.

13 лістапада чальцы страйкаму і жыхары горада арганізавалі экскурсійную паездку на радзіму нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі. У выніку гэтай экскурсіі ўсе сем’і з непаўналетнімі дзецьмі, экскурсавод і кіроўца былі затрыманыя, ім былі прад’яўленыя надуманыя абвінавачванні, якія супярэчаць закону. Як паведамілі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС, за аўтобусам з удзельнікамі экскурсіі ад самага месца адпраўлення вялася сачэнне.

А ўначы супрацоўнікі аддзела кадраў прадпрыемства ў тэрміновым парадку былі дастаўлены да затрыманых у Івацэвіцкі ІЧУ. Па ўказанні Івана Галаватага дадзеныя супрацоўнікі, у засценках ІЧУ ў прысутнасці міліцыянтаў, якія здымаюць увесь працэс на відэакамеру, сталі па чарзе прымушаць затрыманых членаў страйку падпісаць загад аб звальненні. Пад аказаным ціскам некаторыя затрыманыя падпісалі загады.

«Атрымліваецца, што генеральны дырэктар папросту падманвае дзелавых партнёраў прадпрыемства, што шануюць дзелавую рэпутацыю і адмаўляюцца супрацоўнічаць з кампаніямі, якія парушаюць правы працоўных. Забыўся Галаваты згадаць і пра тое, што многія работнікі ААТ «Беларуськалій» былі пазбаўленыя стымулюючых выплат у выглядзе прэмій і кантрактных надбавак за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, многім прызначаныя штрафы, некаторыя былі пазбаўленыя волі, прычым неаднаразова», — гаворыцца ў паведамленні страйкаму.

Варта адзначыць, што пасля гэтага затрымання да страйку ў Салігорску далучылася яшчэ некалькі чалавек.

Нагадаем, нарвежская кампанія Yara з’яўляецца найбуйнейшым у свеце пакупніком мінеральных угнаенняў. Яна купляе калійныя ўгнаенні ў «Беларуськалія» праз Беларускую калійную кампанію. 15 верасня Yara распаўсюдзіла заяву, у якой выказала занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Пазней дэлегацыя кампаніі наведала прадпрыемства, дзе абмеркавала парушэнне правоў працоўных у Беларусі.