У долара і еўра — рэкордны для 2023 года курс: Чаго чакаць?

Роўна год таму, 4 красавіка 2022, курсы валют па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы былі нават вышэй за сённяшнія максімумы 2023 года.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg

Што тады адчувалі беларусы, чым сітуацыю тлумачылі эксперты і як неўзабаве змяніліся курсы валют, прыгадвае MYFIN.

Сёння, 5 красавіка, валютныя таргі завяршыліся наступнымі вынікамі: курс долара — 2,8994, курс еўра — 3,19, курс расійскага рубля (100 RUB) склаў 3,6573. Успомнім, што роўна год таму замежная валюта (акрамя расійскага рубля) у моманце каштавала нават даражэй: долар — 2,9475, еўра — 3,2585, расійскі рубель (100 RUB) — 3,5209.

Тады гэта таксама быў гадавы максімум, але ўсяго праз тыдзень курсы валют вярнуліся ў дыяпазон 2,8–2,85 за долар, 3,15–3,2 за еўра. І нават нягледзячы на шэраг санкцыйных абмежаванняў, якія закранулі банкі, неўзабаве курсы валют упалі яшчэ ніжэй.

Год таму эксперты адзначалі, што гэты рост звязаны з рашэннем амерыканскіх фінансавых уладаў павысіць працэнтныя стаўкі, што прывяло да падаражання долара ў свеце і росту курсаў на расійскім і беларускім валютных рынках.


Рост курсаў валют звычайныя беларусы адчулі найперш у крамах.

Сённяшні рост курсаў валют эксперт Міхаіл Грачоў тлумачыць сітуацыяй на расійскім валютным рынку:

— На расійскім валютным рынку, які фармуе і беларускія трэнды, скончыўся падатковы перыяд — і расійскі рубель з пачаткам красавіка акажацца пад ціскам. Праблемы рублю дастаўляюць, па-першае, попыт на замежную валюту, які расце (у сілу павелічэння аб'ёму імпарту), скарачэнне прапановы замежнай валюты і рост дзяржаўных выдаткаў, — тлумачыць Міхаіл Грачоў.