Ва ўмовах «гібрыднай вайны»: што пастаўляе Беларусь для ВПК Украіны?
Дамова аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі і Украіны не скасавана, але колькасць сумесных праектаў скарацілася, кажуць эксперты абедзвюх краін.
Ваеннае супрацоўніцтва Мінска і Кіева яшчэ да пачатку канфлікту ў Данбасе было, як кажуць эксперты, «вузкаспецыяльным». Сярод найбольш вядомых праектаў — сумесная вытворчасць ракетных комплексаў «Скіф» і рамонт верталётаў — украінскі канцэрт «Мотар Січ» выкупіў кантрольны пакет акцый Аршанскага авіярамонтнага завода.
Ад пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне ў адкрытым доступе няма афіцыйнай інфармацыі а маштабах ваеннага супрацоўніцтва Мінска і Кіева. Вакуум запаўняюць публікацыі ў СМІ без спасылак на дакладныя крыніцы. У іх гучаць абвінавачванні ў адрас Беларусі, сутнасць якіх у тым, што Мінск пастаўляе
камплектуюшчыя для ваенна-прамысловых комплексаў (ВПК) Расіі і Украіны —канфліктуюшчых бакоў.
Апытаныя DW эксперты лічаць, што гэтыя абвінавачванні зʼяўляюцца часткова надуманымі, спасылаючыся пры гэтым на тое, што шмат якія пазіцыі беларускага экспарту
— гэта прадукцыя падвоенага прызначэння. Між тым аналітыкі канстатуюць, што супрацоўніцтва Мінска і Кіева ў
ваеннай сферы скарачаецца.
Што ж пастаўляе сёння Беларусь ва Украіну, што можа быць выкарыстана для ВПК і патрэб украінскага войска?
Авіяцыйнае паліва — пазіцыя нумар адзін
На першым месцы — з усіх пазіцый беларускага экспарту ва Украіну, так ці інакш звязаных з забеспячэнне, у тым ліку і ўкраінскіх узброеных сілаў, на думку апытаных DW экспертаў —
авіяцыйнае паліва і гаруча-змазачныя матэрыялы.
Але палітычнай падаплёкі тут няма, лічыць украінскі эксперт па нацыянальнай бяспецы і абароне Ігар Леўчанка. Па яго словах, у складанай эканамічнай сітуацыі Беларусі важна не тое, каму прадаць, а сам
факт продажу.
Разам з тым, як адзначае кіраўнік беларускага аналітычнага цэнтра Belarus Security Андрэй Паротнікаў, паліва Украіне пастаўлялі ў пазыку, а не па перадаплаце ў самыя крытычныя моманты —
ліпені-жніўні 2014 года, у момант пачатку адкрытай фазы расійска-украінскага канфлікту. У той жа час беларускі ваенны
эксперт Аляксандр Алесін падкрэслівае, што авіяцыйнае паліва — прадукцыя падвоенага прызначэння, яго выкарыстоўвае і ваенная, і грамадзянская авіяцыя.
Камплектуюшчыя для аўтатэхнікі
Па інфармацыі Паротнікава, Беларусь — адзін з асноўных пастаўшчыкоў рухавікоў і трансмісій (іх вырабляюць Мінскі маторны завод і Мінскі завод колавых цягачоў) для ўкраінскіх грузавых транспартных сродкаў, і відавочна, што гэтая тэхніка патрэбна для ваенных мэтаў.
Мінскі аўтазавод пастаўляе ўкраінскаму канцэрну «Багдан» машынакамплекты для вытворчасці аўтатэхнікі
падвышанай праходнасці. Але, заўважае Алесін, «інфармацыя пра шалёныя пастаўкі камплектуюшчых для ВПК не адпавядае рэчаіснасці, любую тэхніку пры
жаданні можна пераабсталяваць і абсталяваць бранёй, на ней можна вазіць і зброю, і бульбу, а маторы і камплектуюшчыя,
напрыклад, для трактара і шэрага баявых машын — аднолькавыя».
«Найбольш жывы праект»
Кажучы пра ваеннае супрацоўніцтва Мінска і Кіева, дырэктар украінскай кансалтынгавай кампаніі Defense-Express Сяргей
Згурец найбольш «жывым праектам» назваў працу Аршанскага авіярамонтнага завода, што спецыялізуецца на
рамонце верталётаў, у тым ліку, баявых.
У сваю чаргу, Андрэй Паротнікаў дадае, што ў Сеціве зʼяўляліся фота вытворчых цэхаў з верталётамі агнявой падтрымкі МІ-24 з украінскімі апазнавальнымі знакамі і відавочнымі слядамі пашкоджання фюзеляжа асколкамі куль.
Аднак, па словах эксперта», «адназначна сцвярджаць, што гэта не фейк — нельга». Як заявіў DW прэс-аташэ Дзяржаўнага
ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўрэнюк, у 2015 годзе ніводны баявы верталёт у Беларусі не рамантавалі
— ні на Аршанскім ні на 558-авіярамонтным заводах.
Пастаўкі былі спыненыя?
Па дадзеных Андрэя Паротнікава, ва Украіну із Беларусі пастаўляецца рознага кшталту оптыка, напрыклад, прыборы начнога бачання, снайперскія і колліматорныя прыцэлы, а таксама сістэмы навядзення для супрацьтанкавых ракет. Аднак ён падкрэслівае, што казаць пра абʼёмы паставак з упэўненасцю немагчыма. Украінцы сцвярджаюць, што засвоілі вытворчасць аналагічных сістэм, але не выключана, што гэта «тыя ж беларускія, але з украінскай маркіроўкай – каб не раздражняць расійскіх партнёраў».
Ніякіх паставак ва Украіну з беларускіх прадпрыемстваў, падпарадкаваных Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Беларусі зараз няма, заявіў у інтэрв'ю
DW прэс-аташэ гэтай установы. Ён патлумачыў, што пяць год таму пачаў працаваць беларуска-ўкраінскі праект па вытворчасці супрацьтанкавых ракетных комплексаў «Скіф» — з
беларускай оптыкай і сістэмай навядзення, Украіна пастаўляла ля яго сродкі агнявога паражэння.
Сёння, па словах Уладзіміра Лаўрэнюка, у Беларусі «у развіцці праекта «Скіф» вырабляюць свае
супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Шэршань», у якіх выкарыстоўваюцца сродкі агнявога паражэння ўкраінскай вытворчасці, але гэтыя комплексы ва Украіну не пастаўляюцца».
Пастаўкі «Скіф» ва Украіну спынены з пачаткам баявых дзеянняў, дадае дырэктар украінскай кансалтынгавай кампаніі Defense-Express Сяргей Згурец.
У сваю чаргу камерцыйны дырэктар Беларускага оптыка-механічнага абʼяднання (БелОМА) у інтэрвʼю DW заявіў, што ніякай оптыкі ва Украіну зараз не пастаўляецца. Аналагічна на пытанне DW пра пастаўкі ва Украіну адказалі і ў ААТ «Пеленг». Гэтыя
прадпрыемствы спецыялізуюцца на распрацоўцы і вытворчасці оптыкі, неабходнай для абсталявання розных відаў узбраення.
Супрацоўніцтва зварочваецца?
Большасць беларуска-ўкраінскіх праектаў у ваеннай сферы, у тым ліку, звязаных з мадэрнізацыяй сістэм супрацьпаветранай абароны, замерлі ці зварочваюцца пасля пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, сцвярджае Сяргей Згурец. Гэта пацвярджае і Уладзімір Лаўрэнюк: дамова аб ваенным супрацоўніцтве не скасаваная, але колькасць сумесных праектаў скарацілася.
«Ніякіх крытычна важных для ВПК Украіны камплектуюшчых Беларусь сёння не пастаўляе. Беларусь звязана абавязацельствамі з Расіяй, якая дрыгатліва ставіцца да сувязяў Мінска з трэцімі краінамі, таму і да пачатку вайны супрацоўніцтва было не інтэнсіўнае, вузкаспецыяльнае», — кажа ўкраінскі эксперт Ігар Леўчанка. На яго думку, на ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Мінска і Кіева накладае адбітак спецыфіка Беларусі — яе палітычная сістэма, пазіцыянаванне ў свеце на і на постсавецкіх абшарах.
Па словах Сяргея Згурца, нягледзячы на тое, то Беларусі займае пазіцыю краіны-міратворцы, «дэ-факта на яе
тэрыторыі размешчаны ўзброеныя сілы, якія прадстаўляюць патэнцыйную пагрозу для Украіны, акрамя таго, вядомыя спробы размясціць у Беларусі ваенную авіяцыю для выканання задач быццам у інтарэсах
СНД». Ён падкрэслівае, што ва ўмовах вайны і ціску з боку РФ на Беларусь з мэтай спыніць пастаўкі камплектуюшчых для ўкраінскага ВПК, Украіна
страхуецца, арганізоўвае вытворчасць усяго неабходнага на сваёй тэрыторыі.
Паводле dw.com