Украіна стала непастаянным сябрам Рады бяспекі ААН
Сёння, 1 студзеня 2016 года Украіна афіцыйна стала непастаянным сябрам ў Радзе бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У Раду бяспекі ААН ўваходзяць 15 сябраў: пяць пастаянных, якія маюць права вета, і дзесяць непастаянных. Пастаянныя сябры Рады бяспекі: Францыя, Вялікабрытанія, ЗША, Кітай і Расія. Непастаянныя — Украіна, Ангола, Егіпет, Японія, Малайзія, Новая Зеландыя, Сенегал, Іспанія, Уругвай і Венесуэла. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Бі-бі-сі.
Нагадаем, Украіну абралі нясталым чальцом Рады бяспекі ААН 15 кастрычніка 2015 года.