19 гадоў украінскай незалежнасці
18 жніўня ў Нацыянальным прэс-цэнтры новы Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў РБ Раман Пятровіч Бязсмертны упершыню сустрэўся з беларускімі журналістамі. Нагодай зрабілася галоўнае свята Украіны — Дзень незалежнасці, які наша суседка адзначае 24 жніўня ў 19-ы раз.
18 жніўня ў Нацыянальным прэс-цэнтры новы Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў РБ Раман Пятровіч Бязсмертны упершыню сустрэўся з беларускімі журналістамі. Нагодай зрабілася галоўнае
свята Украіны — Дзень незалежнасці, які наша суседка адзначае 24 жніўня ў 19-ы раз.
Бліскучы ў сваім прамоўніцкім мастацтве і асабліва кампетэнтны ў эканамічных пытаннях, новы амбасадар сустрэўся з поўнай залай прадстаўнікоў СМІ ў добрым гуморы. Гэтаму спрыяла не толькі
надвор’е, якое злітавалася і сцішыла спякоту, але і надвор’е ва ўкраінскай эканоміцы і гандлёвых сувязях паміж краінамі-суседкамі.
Лічбы першага паўгоддзя 2010 года ў параўнанні з годам мінулым сведчаць пра рост украінскага ВУП на 6,3%, прамысловай вытворчасці на 12%. За гэты ж час беларуска-ўкраінскі гандлёвы зварот павялічыўся
на 46,7%, дасягнуўшы 2,3 мільярда долараў ЗША. Адпаведна, экспарт з Украіны вырас на 37,8% (923 мільёна долараў), яшчэ вышэй узняўся імпарт з Беларусі. 53,3% (1,3 мільярда долараў). Украіна сапраўды
мае патрэбу ў некаторых групах беларускіх тавараў — найперш мінеральных угнаеннях, тэхніцы і харчаванні, зазначыў пасол.
Увогуле, украінскі ўрад схільны як найменш умешвацца ў справы гандлю, лічачы першаснымі ў гэтай сферы механізмы эканамічнага і бізнесовага, а не заканадаўчага рэгулявання. Таму ніякіх пошлінаў на
светлыя прадукты нафтаперапрацоўкі ва Украіне не ўвядуць. Як і працягнуць транзітам пастаўляць венесуэльскую нафту праз тэрмінал у Адэсе па чыгунцы ў Мазыр. Зараз гэта выгодна ўсім бакам.
Ні ў якім выпадку не адбудзецца далучэнне Украіны да Мытнага саюза — нявыгадна. Гэты саюз — рынак толькі трох краін. А Украіна — сябар СГА (Сусветнай гандлёвай
арганізацыі), што аб’ядноўвае гандлёвую прастору 160 дзяржаў. Пад рамкі СГА зараз і падстройваецца эканоміка Украіны. “Хаця ніколі не кажы ніколі, — афарыстычна
дадаў амбасадар.
Вобразна гучаў і адказ Рамана Бязсмертнага на пытанне карэспандэнта “НЧ наконт магчымай “перазагрузкі беларуска-ўкраінскіх адносінаў пасля прэзідэнцкіх выбараў
ва Украіне. Прэзідэнты прыходзяць і сыходзяць, а народы застаюцца, заўважыў пасол, звярнуўшы ўвагу на тры фактары нашых стабільна добрых стасункаў. Па-першае, вялізны двухбаковы эканамічны інтарэс,
затым, гістарычныя стогадовыя, нават тысячагадовыя, гуманітарныя і культурныя традыцыі. Нарэшце, тысячакіламетровая мяжа, якая не разлучае, але аб’ядноўвае вялікія 48-мільённы і 10-мільённы
народы.
Дарэчы, у дэлімітацыі мяжы паміж краінамі, якая аднавілася апошнім часам, існуюць пэўныя праблемы. Беларускі бок звязвае з яе завяршэннем выплат Украінай даўгоў, пазасталых яшчэ з савецкага часу.
Украінскі падыход: гэта пазыкі часоў ужо няіснага СССР і ўжо зніклых прадпрыемстваў. Складаная тэма закраналася падчас першага візіту ў Беларусь прэзідэнта Віктара Януковіча і ў падпісаных у выніку
дакументах — Сумеснай заяве і Плане сумесных дзеянняў “Дарожная карта. Як заўважыў пасол, нашым новым дзяржавам спаўняецца па 19 гадоў, яны па чалавечым узросце толькі
пайшлі ў ВНУ і вучацца вырашаць складаныя пытанні ў адбудаваных нацыянальных дамах і жыць па-добрасуседску.