Андрэй Дзмітрыеў: Колькі ні кажы «адзінства» — народную любоў не вернеш

Палітык падвёў вынікі года. На ягоную думку, у беларускай улады засталіся дзве апоры.

dmi271.jpg

— Сёння ў беларускай улады ёсць дзве апоры: гэта сілавікі і чыноўнікі, і другая апора — гэта Крэмль. Праз канстытуцыйную рэформу ўлада разлічвае атрымаць тую апору, якую яна страціла канчаткова ў 2020 годзе — — апору на народ, — разважае экс-кандыдат у прэзідэнты ў эфіры свайго канала, піша «Салідарнасць». — Улады спрабуюць падмяніць гэтую зламаную ножку крэсла нейкай фэйкавай назвай «Усебеларускі сход», спадзеючыся, што яно можа ўтрымаць гэтае крэсла. Але не, падтрымку народа нічым несапраўдным не заменіш.

Так, на штыках можна сядзець, асабліва калі гэта аб'яднаныя штыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы, але беларускі народ іншым, правільным, не замяніць.

Колькі разоў ні кажы «адзінства» — народную любоў не вернеш, таму што адзінства ў разуменні ўлады аказалася адзінствам аднастайных, адзінствам тых, хто ўжо і так згодны, хто ні на што не прэтэндуе і ва ўсім падтрымлівае дзеючую ўладу.

У той час як для нас адзінства азначае адзінства розных. Таму і дату 17 верасня беларуская ўлада беспаспяхова спрабавала зрабіць народным святам.

Улада адмовіла беларусам у тым, каб быць рознымі, быць сабой, максімальна насаджаючы ідэю аб тым, што ёсць правільныя і няправільныя беларусы.

Размах рэпрэсій, на думку палітыка, прывёў да яшчэ большага адтоку падтрымкі дзейнай улады:

— Здавалася б, пасля такога размаху рэпрэсій, пасля такіх немагчымых законаў, якія раней нельга было сабе ўявіць, напрыклад, закон аб адказнасці за тое, што ты выказваеш сваю пазіцыю па санкцыях, або за дзейнасць ад імя незарэгістраваных грамадскіх арганізацый, гэта значыць, проста прамая забарона на грамадзянскую актыўнасць, нават пасля ўсяго гэтага беларусы не змаглі пагадзіцца з сілай, якую да іх ужываюць. Не вярнулася ні любоў, ні згода.

Наадварот, ідзе яшчэ большы адток падтрымкі дзеючай улады, таму што былі людзі, якія яе працягвалі падтрымліваць, разлічваючы на тое, што ўся яе эскалацыя ненадоўга. Лічачы, што яна супакоіцца і далей будзе рэальная спроба кампрамісаў, рэальны дыялог, рэальнае развіццё. Але гэтага не адбылося, — канстатуе Дзмітрыеў.

Шанцаў вярнуць давер беларусаў у дзеючай улады не засталося, упэўнены палітык.

— Яшчэ адным вынікам года з'яўляецца абсалютная змена настрояў беларусаў. Стала зразумела, што гэтыя змены прыйшлі надоўга, і што, нават калі сёння ўлада пачне ставіць залатыя ўнітазы ў кожнай кватэры, стаўленне да сябе яна ўжо змяніць не зможа.

Усе гэтыя велізарныя намаганні, рэсурсы, трагічныя гісторыі, звязаныя з лёсамі людзей, былі толькі для таго, каб выключыць неабходнасць адказваць на адзно простае пытанне «Што далей?", у тым ліку і для саміх сябе.

Вядома, 2021 год — гэта год мінусавы, мінус, які атрымала ўся Беларусь. Але пры гэтым я ўпэўнены, што беларусы вартыя пераменаў і лепшага жыцця, і гэта непазбежна адбудзецца, таму што такая гістарычная логіка працэсаў, якія мы з вамі пачалі.

Менавіта ў 2021 годзе грамадства змагло дасягнуць разумення таго, што трэба рухацца наперад нават у цёмны час, — сказаў на заканчэнне Андрэй Дзмітрыеў.