«Мы жывем у рэжыме чакання». Беларусы Батумі распавялі пра свае вынікі года
Адыходзячы год кардынальным чынам змяніў жыццё многіх беларусаў. Шмат нашых суачыннікаў, ратуючыся ад рэпрэсій, знайшлі прытулак у Грузіі. Толькі ў горнай Аджарыі, па неафіцыйных звестках, жыве каля 5000 беларусаў. Выбар тлумачыцца проста: сюды можна даляцець самалётам, віза не патрабуецца, мора, пальмы, адносна цёплы клімат, смачная ежа і ветлівыя людзі. Але не адпускае боль — туга па Радзіме, трывога за тых, хто застаўся, і надзея на вяртанне.