Ці патрэбныя беларусам парады?
Людзі кажуць, што лепей хваліцца не танкамі, а поспехамі ў эканоміцы, а грошы, што пайшлі на парад трэба было выдаць на паліклінікі.
На старонцы ў «Аднакласніках» Белсат зладзіў апытанне: «Ці патрэбныя нам парады?»
За дзень у апытанні прыняло ўдзел больш за тысячу чалавек. Абсалютная большасць супраць.
Канешне, не абышлося і без сварак. Некаторыя кажуць, што іх родныя прымалі ўдзел у вайне, і таму для іх 3 ліпеня сапраўднае свята. Ім адказваюць тыя, чые блізкія таксама ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.
«Мой дзед таксама ваяваў, але не ў ВАВ, а ў Другой сусветнай, якая пачалася 1 верасня 1939 году. І распачалі яе Гітлер і Сталін. Дзед абараняў Берасцейскую крэпасць у 1939 спачатку ад немцаў, а праз два тыдні ад саветаў. А пасля перамогі над Польшчай быў сумесны парад фашыстаў і сталіністаў», — піша карыстальнік Аляксандр Пруднікаў.
Але большасць незадаволеная менавіта эканамічным бокам гэтага свята.
«Паказуха і «выпендреж» за кошт апошняй кашулі з беларуса», — кажа карыстальніца Жана Кухарэнка.
Людзі кажуць, што лепей хваліцца не танкамі, а поспехамі ў эканоміцы, а грошы, што пайшлі на парад трэба было выдаць на паліклінікі.