Цюльпаны замест цэглы

Адзін з двух цэхаў Обальскага керамічнага завода зачынены, з працаўладкаваннем скарочаных працоўных — праблемы. У пошуку выйсця з крызісу обальскія вытворцы цэглы пачалі будаваць уласныя цяпліцы.
Керамічны завод — "градаўтваральнае" прадпрыемства ў мястэчку Обаль Віцебскай вобласці — працуе нестабільна. Шматлікія працаўнікі атрымліваюць траціну тарыфнай стаўкі, так што сярэдняя зарплата па прадпрыемстве — каля 1600000 рублёў.

Праблемы ў прадпрыемства асабліва востра паўсталі ў 2009 годзе, калі ад прадукцыі адмовіліся расійскія спажыўцы — там зараз наладжана свая цагляная вытворчасць. У беларускіх будаўнікоў обальская цэгла таксама моцнай цікавасці не выклікае — прадукцыя віцебскага ААТ "Кераміка" значна больш высокай якасці. Будаўнічыя арганізацыі і прыватнікі выбіраюць прадукцыю і яшчэ аднаго канкурэнта — лагойскага заводу, бо лагойская цэгла абыходзіцца ўтрая танней.

Таму прадпрыемства будуе дзве цяпліцы: адну на 600 квадратных метраў, другую — на 300. Тут плануюць гадаваць расаду гародніны і кветкі на продаж. Першы досвед у гэтым кірунку натхніў: да 8 сакавіка прадпрыемства ўпершыню рэалізавала ўласныя цюльпаны, дзве тысячы штук "разляцеліся" толькі па папярэдніх замовах. Зараз на Обальскім керамічным жадаюць рэалізаваць новую кветкавую прадукцыю, якую выгадуюць у цяпліцах. Чакаюць, што яна будзе запатрабаваная.

Праўда, "кветкавы кірунак" не вырашае самую сур’ёзную праблему прадпрыемства: у цяпліцах працуюць 4 чалавекі, а пад скарачэнне трапляюць дзясяткі працаўнікоў. Летась на базе заводу 13 чалавек набылі прафесію муляра. ПМК–70 было гатова падаць ім працоўныя месцы і аўтатранспарт, каб дабірацца да новага месца працы. Людзі з’ездзілі туды на экскурсію, узважылі ўсё "за" і "супраць" — і адмовіліся, бо іх не задаволілі ўмовы працы і ўзровень зарплаты.

Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны