ЖКГ: праблемныя пытанні не знятыя, а заробкі — службовая таямніца

Прадстаўнікі ГАБП "Наша пакаленне" (зарэгістравана ў Польшчы) і Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэта БХД атрымалі адказ на свае звароты ў Міністэрства ЖКГ, Савет Міністраў, Мінгарвыканкам і Адміністрацыю прэзідэнта па пытанні налічэння платы за Жыллёва-камунальныя паслугі па новых правілах. Адказ прыйшоў з Дзяржаўнага Аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".

Фота з сайта bchd.info

Фота з сайта bchd.info


Пажылых людзей абурала антысацыяльная накіраванасць указа прэзідэнта №535, а таксама значнае павышэнне коштаў на некаторыя віды паслуг. Пенсіянерскія арганізацыі прасілі адказаць на свае пытанні з "эканамічнага, маральнага і лагічнага пунктаў гледжання". Аднак, па словах пенсіянераў, яны атрымалі толькі адпіску, якая месцамі супярэчыць сама сабе.

 

Так, пенсіянеры прасілі паведаміць, на якой падставе дагэтуль спаганяецца адлічэнне на капітальны рамонт, які праводзіцца адзін раз у 40 гадоў? За такі доўгі перыяд часу адлічэнні абясцэньваюцца, і за гэтыя сродкі правесці неабходныя віды работ не ўяўляецца магчымым. У сувязі з гэтым аўтары звароту прасілі распавесці, як і куды выкарыстоўваюцца сродкі, адлічаныя ў фонд капітальнага рамонту дамоў?

 

«Норму "Капітальны рамонт", якая з'яўляецца фактычна рабаўніцкай, ніхто і ніяк нават не збіраецца ўдасканальваць або касаваць. Улады досыць выразна прапісалі сістэму збірання платы і "акумулявання сродкаў", але пры надыходзе гадзіны Х (калі пара ўжо вырабляць той самы рамонт), з'яўляецца прычына пра "наяўнасці фінансавых сродкаў на яго правядзенне". Фактычна, ніхто нават не задумваецца аб гарантыях захавання таго, што кожны грамадзянін адлічвае кожны месяц на кошт дзяржавы», — адзначаюць актывісты пенсіянерскіх арганізацый.

 

Іх таксама цікавіла пытанне і "тэхнічнага абслугоўвання": што канкрэтна ўваходзіць у гэты артыкул і як плошча кватэры ўплывае на яго якасць. Аднак, на іх думку, улады палічылі, што пытанне датычылася выключна таго, за што "абавязаны" плаціць "удзельнік сумеснага домаўладання". А што абавязаны за гэтыя грошы рабіць камунальныя службы і як якасць іх работ залежыць ад плошчы кватэры, у якой жывуць жыхары, засталося загадкай.

 

Пажылыя людзі звярнулі ўвагу на артыкулы, якія з'яўляюцца фактычна бязглуздымі і невыкарыстоўваемымі большасцю спажыўцоў камунальных паслуг. Напрыклад, "радыёкропка". На гэта ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы заявілі, што абаненты могуць па пісьмовай заяве адключыць радыё. «Мы заклікаем грамадзян яшчэ раз звярнуць увагу на артыкулы "жыровак" і, у выпадку прысутнасці там гэтага артыкула выдаткаў, звярнуцца ў адпаведныя органы з пісьмовай заявай аб адмове выкарыстання радыёкропкі», — адзначаюць актывісты.

 

Для пенсіянераў з'яўлялася дзіўным пытанне і аб працэнтах "субсідуемых паслуг". Яны звярнулі ўвагу, што гэтыя працэнты абсалютна розныя, хоць і дамы адносіліся да адных і тых жа ЖРЭА, карысталіся паслугамі адных і тых жа кампаній; плацілі па аднолькавых тарыфах. Актывісты прасілі растлумачыць, што менавіта «кампенсуецца дзяржавай», а што «плацельшчыкам», а таксама з якіх сродкаў дзяржава «субсідуе» жыллёва-камунальную гаспадарку. «Але логіку і канкрэтыку ў гэтак важным пытанні, чыноўнікі так і не змаглі знайсці», — адзначаюць пенсіянеры.

 

Апошняе пытанне, якое было адлюстравана ў звароце пенсіянерскіх ініцыятыў, датычылася даходаў чыноўнікаў. Яны прасілі зрабіць публічнымі падатковыя дэкларацыі начальнікаў ЖЭСаў, ЖРЭА, Мінсквадаканалу, міністра ЖКГ і колькасць чыноўнікаў, занятых у гэтых структурах. «Цалкам лагічна, што ў выпадку 100-працэнтнай аплаты паслуг ЖКГ, плацельшчыкі маюць права ведаць гэтую інфармацыю», — адзначаюць пенсіянеры.

 

Паводле адказу, інфармацыя аб даходах і маёмасці фізічных асоб з'яўляецца службовай тайнай, выдаць якую чыноўнікі згодныя толькі дзяржорганам, якiя ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй.

 

«Іншымі словамі, у нашай краіне спажыўцы і падаткаплацельшчыкі нават не маюць права ведаць, куды ідуць іх падаткі і як размяркоўваюцца іх сродкі за паслугі ЖКГ, бо гэта з'яўляецца "службовай тайнай".

 

Такім чынам, сапраўдны адказ лішні раз сведчыць пра тое, што сёння для ўлады рэформа ЖКГ заключаюцца выключна ў павышэнні тарыфаў на паслугі.

 

Улада не гатовая да дыялогу і не мае намеру нешта мяняць і аптымізаваць з мэтай патаннення і павышэння якасці паслуг, заяўляюць аўтары звароту.


bchd.info