Міліцыя правярае, ці сапраўды людзі не задаволеныя коштамі камунальных паслугаў

Ціск на тых, хто пакідаў свае подпісы пад зваротамі супраць павышэння цэнаў на камунальныя паслугі і медыцыну пачалі ў Берасці супрацоўнікі праваахоўных ворганаў.

mvd03070911bm_833x400.jpg

Яны абыходзяць указаныя адрасы або абтэлефаноўваюць падпісантаў і пытаюцца, ці сапраўды грамадзяне падпісваліся пад зваротам, ці аказвалі на іх ціск, ці плацілі ім за гэта нейкія грошы.
Пра гэта паведаміў актывіст Віталь Казак:
— Хочуць магчыма застрашыць, паставіш подпіс, значыць будуць правяраць, можа недзе кантракт на працу не працягнуць. Людзі ж нашы застрашаныя, папярэднія выбары кіраўніка краіны паказалі, што нягледзячы на тое, што можна было агітаваць адкрыта, некаторыя людзі баяліся падыходзіць, ці шэптам казалі, шапталі. З аднаго боку людзей застрашыць, а з іншага боку праверыць, можа плаціць хто, можа быць гэта так спецыяльна людзей ледзь не прымушаем ставіць подпісы.
Віталь Казак кажа, што сам збіраў подпісы, бачыў, як людзі падтрымлівалі ініцыятывы, пакідалі свае подпісы, і ніхто не падпісваўся пад прымусам.
Паводле Радыё Рацыя