Сёння суд над затрыманымі ў Жодзіне ўдзельнікамі мітынгу салідарнасці
На рынку Жодзіна падчас спробы правесці мітынг салідарнасці з
прадпрымальнікамі міліцыянты затрымалі сябраў аргкамітэту «Салідарнасці з
прадпрымальнікамі» Алеся Макаева, Алеся Абрамовіча і Міхася Латышава,
актывіста БХД Паўла Пракаповіча і сябра Маладога Фронту Паўла
Старавойтава.
![d7e89cdc_e82b_439e_968b_f52cad770e49_w640_r1_s_cx4_cy13_cw65.jpg d7e89cdc_e82b_439e_968b_f52cad770e49_w640_r1_s_cx4_cy13_cw65.jpg](/img/v1/userfiles/images/d7e89cdc_e82b_439e_968b_f52cad770e49_w640_r1_s_cx4_cy13_cw65.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алесь Макаеў.
Таксама на рынку быў складзены пратакол на мясцовага
актывіста Івана Помаза.
«Нас адвялі ў аддзел міліцыі і цяпер складаюць пратаколы. Хутчэй за ўсё не вызваляць да раніцы», — пасьпеў перадаць карэспандэнту Свабоды Павал Пракаповіч. Потым сувязь з актывістам абарвалася.
Мітынг доўжыўся 40 хвілін.
«Спачатку мітынгоўцы звярнуліся са зваротам да гандляроў і наведнікаў рынку, потым пайшлі па шэрагах. Міліцыянты фіксавалі дзеянні актывістаў, а потым па адзінай камадзе пачаліся затрыманні», — распавёў Свабодзе ўдзельнік акцыі.
Мітынгі салідарнасці з прадпрымальнікамі ўжо праходзілі ў Барысаве і Маладзечне 7 і 14 траўня. 31 траўня і 4 чэрвеня мітынгі запланаваныя ў Воршы і Баранавічах. Актывісты дамагаюцца адмены указу №222 Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога забараняецца гандаль на рынках без сертыфікатаў.
Паводле Радыё Свабода