Таксісты супраць сродкаў дадатковага кантролю
Больш за тры сотні подпісаў сабралі гарадзенскія актывісты Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі за адмену ўвядзення чыпаў, як сродкаў падатковага кантролю для таксістаў.

Існуе дастаткова спосабаў праверыць працу перавозчыка, а ўсталяванне такіх чыпаў вымагае ад таксістаў вялікіх грашовых выдаткаў, кажа Сяргей Верамеенка, актывіст Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі. — Як мы бачым, патрабаванне было, каб СКПО было ўведзена з 1 ліпеня, але ўсё ж такі дзяржава ідзе на папятную. Тэрмін адкладзены да 1 жніўня. Да нас далучылася Менская і Віцебская вобласць. Сабрана 320 подпісаў. Падпісаць можа любы ахвочы, мы пакінулі нават такі сталбец, у якім напісана “Род заняткаў ці сацыяльны статус”. Падпісваюцца і кіроўцы таксі, і кіраўнікі фірмаў.
Падпісныя аркушы гарадзенскіх актывістаў адсылаюцца ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы, Савет Міністраў, Гарадзенскі аблвыканкам.

Цяпер актывісты Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі сумесна з жыхарамі, якіх абслугоўвае паліклініка №1 Гародні, пачалі яшчэ адну акцыю: збор подпісаў за стварэнне добрага пад’езду да ганку ўстановы, згодна з нормамі безбар’ернага асяроддзя.
Паводле racyja.com