У Гродзенскім заапарку нарадзіліся маленькія амурскія тыгры (мімімішнае відэа)
У пары тыграў Тайгі і Шэрхана нарадзіліся маленькія тыграняты: хлопчык і дзяўчынка. Дзяўчынку супрацоўнікі заапарка назвалі Хельгай, а імя для хлопчыка традыцыйна выберуць наведвальнікі, паведамілі ў Гродзенскім заапарку.

Бацькі тыгранят прыехалі ў Гродна з Расіі. Тайга – з Пензы ў 2011 годзе, Шэрхан – з Іжэўска ў 2012. Іх пазнаёмілі ў студзені 2013 года. А праз тры гады, 9 красавіка 2016 года, у заапарку нарадзіліся тыграняты.
Амурскі тыгр – вельмі рэдкая жывёла. У Кітаі за яго забойства прадугледжваецца смяротнае пакаранне. Таксама гэта самы вялікі ў свеце кот. На снезе ён можа развіць хуткасць да 50 км/г. У дзень ён з’ядае каля 10 кг мяса. Ноччу амурскі тыгр бачыць у пяць разоў лепш за чалавека.
Паводле t-styl.info