Даўжэй за экватар: маршрут дзіцячых афтальмолагаў на Гомельшчыне перавысіў 47000 км​

Завершаны абследаванні школьнікаў у рамках сацыяльнага праекта «Я бачу!», які на працягу 2017 года быў рэалізаваны ў сельскіх навучальных установах Гомельскай вобласці.

bachu.jpg


Праект адбыўся  супольнымі намаганнямі Беларускага дзіцячага фонду, кампаніі velcom і Гомельскага аблвыканкама пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Мабільныя брыгады лекараў-афтальмолагаў на працягу 2017 года працавалі ў 14 сельскіх раёнах Гомельскай вобласці. За час працы праекта на Гомельшчыне мабільныя брыгады афтальмолагаў праехалі 47 305 кіламетраў. У выніку правядзення праекта «Я бачу!» было агледжана 12 436 дзяцей. У выніку ў 34,62% школьнікаў выяўлены розныя паталогіі зроку, прытым каля 48% школьнікаў з гэтага ліку парушэнні зроку дыягнаставаны ўпершыню. Лекары выпісалі 1 117 рэцэптаў на акуляры, 331 дзіцяці прызначалі дадатковыя абследаванні і лячэнне ва ўмовах стацыянара, а 71 – скіраваны на аперацыі.

bachu_2.jpg

Мэта дабрачыннага праекта – дапамагчы ў сваечасовай дыягностыцы і выявіць раннія парушэнні зроку ў школьнікаў, якія жывуць у сельскай мясцовасці. У дзяцей з сёлаў значна менш магчымасцяў рэгулярна правяраць свой зрок у спецыялістаў у адрозненні ад гараджанаў.
Дабрачынны праект «Я бачу!» па праверцы зроку ў дзяцей рэалізуецца ўжо два гады: у 2016 годзе ён праходзіў у Магілёўскай вобласці, а ў 2017 годзе – у Гомельскай. Для арганізацыі працы мабільных афтальмалагічных брыгад арганізатарамі былі абсталяваны адмысловыя аўтамабілі, набыта партатыўнае дыягнастычнае абсталяванне і выплачаны ўсе выдаткі, звязаныя з праектам.

bachu_3.jpg

Ініцыятарам дабрачыннага праекта «Я бачу!» з'яўляецца Беларускі дзіцячы фонд, для якога клопат пра здароўе дзяцей з'яўляецца адной з прыярытэтных задач на адным ўзроўні з абаронай іх праў, матэрыяльнай, гуманітарнай, юрыдычнай і іншай дапамогай. «Праект «Я бачу!» якраз і з'яўляецца прыкладам аказання маштабнай і дзейснай дапамогі дзецям, клопаты пра іх здароўе.
Вынікі праекта ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях пацвярджаюць эфектыўнасць і патрэбу правядзення праекта «Я бачу!» і ў іншых рэгіёнах Беларусі, – паведаміла замяшчальнік дырэктара Беларускага дзіцячага фонду Ірына Чарнякова. – Вельмі важна, што ў рамках праекта лекары прыехалі проста да дзяцей, у школы, далі рэкамендацыі, выпісалі рэцэпты, скіравалі на далейшае лячэнне і будуць назіраць кожнае складанае дзіцё да перыяду выздараўлення ці рэмісіі».

bachu_5.jpg

За два гады рэалізацыі праект «Я бачу!» ахапіў ужо больш за 25 тыс. дзяцей. «Дзякуючы зроку мы атрымліваем каля 70–80% інфармацыі пра навакольны свет – вось чаму так важна клапаціцца пра захаванне яго здароўя. Тым больш у дзіцячым узросце, калі працэс спазнання свету, у тым ліку ў візуальнай форме, адбываецца асабліва актыўна. Таму праект «Я бачу!» ужо два гады дапамагае не толькі выяўляць праблемы, але і прадухіляць іх, акцэнтуючы ўвагу на прафілактычных імпрэзах і важнасці своечасовага наведання спецыялістаў», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

bachu_4.jpg

У Гомельскай вобласці на працягу 2017 года працавалі дзве мабільныя брыгады афтальмолагаў. «Праект «Я бачу!» дазволіў мне і маім калегам правесці маштабны скрынінг органаў зроку ў дзяцей школьнага веку і ацаніць стан органаў зроку дзяцей у разрэзе вобласці, – расказала лекарка-афтальмолаг праекта «Я бачу!» Лізавета Рыбакова. – Учасны і рэгулярны агляд у лекара-афтальмолага дапаможа выявіць парушэнні зроку, і не дапусціць развіцця ўскладненняў ці нават інваліднасці. Дзякуючы праекту многія дзеці і іх бацькі змаглі звярнуць увагу на тое, што прафілактыка – гэта захаванне зроку і магчымасць прадухілення паталогіі. Таму этап выяўлення вельмі важны, на гэтым этапе яшчэ можна скарэктаваць і дамагчыся дадатковай дынамікі і стабілізацыі працэсу, а ў некаторых выпадках яшчэ і поўнага выздаращлення».

bachu_6.jpg

У 2018 годзе праект «Я бачу!» працягнецца ў Брэсцкай вобласці на сродкі, сабраныя падчас восьмай дабрачыннай каляднай ініцыятывы кампаніі velcom «Рабіць дабро так проста». Кожнае падклюучэнне на кожнай з тарыфных планаў лінеек «Камфорт» і «Камфорт+» у снежні 2017 года ператварылася ў 5 рублёў, якія velcom перавядзе на адмысловы дабрачынны рахунак. За час правядзення акцыі «Рабіць дабро так проста» узялі ўдзел больш за 20 000 чалавек. Выніковая сума – 118 240 рублёў – дазволіць рэалізаваць праект у сельскіх раёнах Брэстчыны.​

bachu_7.jpg