Заканадаўства для развіцця бязвыплатнага донарства абновяць
Пра гэта паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак.
Бліжэйшым часам чальцы профільнай камісіі плануюць пачаць распрацоўку законапраекта "Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў".
Дакумент уключаны ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год. "Для развіцця добраахвотнага бязвыплатнага донарства крыві, яе кампанентаў у праекце закона прапануецца пашырыць гарантыі, што прадастаўляюцца донару, які здаў кроў, яе кампаненты на бязвыплатнай аснове", — расказала Людміла Макарына-Кібак.
Акрамя таго, плануецца істотна абнавіць і дапоўніць паняційны апарат, вызначыць прававы статус суб'ектаў адносін, звязаных з заборам, перапрацоўкай і захоўваннем плазмы, што выкарыстоўваецца для прамысловай вытворчасці лекаўў.
"Такім чынам, рэалізацыя палажэнняў законапраекта дасць магчымасць стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця донарства, у тым ліку на бязвыплатнай аснове", —адзначыла парламентарый.
Як паведамлялася, РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій прапаноўваў пашырыць гарантыі для бязвыплатных донараў за кошт прадастаўлення скідак на лекі ў дзяржаптэках, а таксама на платныя медыцынскія паслугі ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.
БЕЛТА, zviazda.by