Дэвальвацыя адбылася

Фактычная дэвальвацыя рубля склала каля 30%. Нацбанк Беларусі з 11 мая адмяніў дзеючае рэкамендацыйнае абмежаванне (+ / -2% ад афіцыйнага курсу НБ РБ) па курсе беларускага рубля да замежных валют на наяўным сегменце рынку.

У выніку камерцыйныя банкі 11 мая выставілі еўра на продаж па курсе 5 700 рублёў, долары — 4000 рублёў. Курс Нацбанка: еўра — 4 392,84 рублі, долар — 3 061,00 рубель. Свабодны банкаўскі курс больш-менш адлюстроўвае сітуацыю на рынку.

У афіцыйным паведамленні Нацбанка гаворыцца, што рашэнне было прынята “ў рамках рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку. Вінаватыя ў падзенні курса беларускага рубля, паводле Нацбанка, беларусы: “Дэфіцыт валютных сродкаў на дадзеным сегменце рынка склаўся ў сакавіку бягучага года ў выніку павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджваннем розных чутак, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва.
“Выкарыстанне рынкавых падыходаў да фармавання курсу беларускага рубля пры ажыццяўленні здзелак з фізічнымі асобамі дазволіць не толькі задаволіць попыт грамадзян на замежную валюту, але і пазбавіць сэнсу далейшае актыўнае набыццё замежнай валюты насельніцтвам для стварэння зберажэнняў, якое назіралася ў апошні час у сувязі з чаканнем зменаў абменнага курсу, — матывуе рашэнне Нацбанк.
Праз некалькі дзён змены ў курсавой палітыцы “ўстаканяцца, але пакуль што банкі не маюць наяўнай валюты ў абменніках для продажу яе насельніцтву. Абменнікі прадаюць толькі тую валюту, што паступае ад насельніцтва.
 “Для эканомікі гэтае рашэнне не мае ніякага сэнсу. Хутчэй гэта была спроба зняць сацыяльную напружанасць і перавесці чорны курс у абменнікі. Гэта была б здаровая думка, калі б банкам дазволілі вызначаць курс, сыходзячы з попыту і прапановы, — гаворыць аналітык Сяргей Чалы. — Але была рэкамендацыя трымаць курс долара на ўзроўні 4 000 тысячы рублёў. То бок улады наступаюць на тыя ж граблі: гэта ўсё яшчэ не раўнаважны курс. Заяўляецца пра зняцце абмежаванняў, а потым робіцца рэкамендацыя стрымліваць курс. Увогуле, мы маем крокі ў правільным кірунку, хоць і ў выродлівай форме з захаваннем множнасці курсаў. Але падобны падыход — гамеапатыя, а не лячэнне. Чакаць штучнага падвышэння курсу на “чорным рынку пакуль не варта, да таго часу, пакуль ён не пачне перавышацца ў абменніках.