Дзень Іншага горада
Прэзентацыя вынікаў Школы «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё».
Перфоманс з нечаканымі прапановамі да насельнікаў Кастрычніцкай вуліцы і дыскусія пра разнастайнасць памяці і практыкі ў далейшым лёсе Курапатаў, пераўтварэнне закінутай гарадзенскай пусткі ў інклюзіўную прастору і стварэнне інтэрактыўнай карты грамадскіх прастор Менску.
Па-новаму зірнуць на горад і гарадскія
прасторы і разам падумаць аб тым, наколькі Іншымі яны могуць быць, запрашае 9
верасня Школа «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё».
Гэта адукацыйная праграма, што мае мэтай развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Яна арганізавана Лятучым Універсітэтам у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», альманахам «Гарадскія тактыкі», «Архітэктурным Бюро 35» і беларускай партыяй «Зялёныя». Школа ажыццяўляе ўжо другі выпуск. Сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя «Зялёны горад».
Выпускнікі Школы – маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты – прэзентуюць вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.
Прэзентацыя, што прадугледжвае не толькі знаёмства з даследваннямі і праектамі, але і актыўную дыскусію ў зале, будзе праходзіць 9 верасня з 13:00 да 20:00 у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16).
Праграма прэзентацыі:
13.00-13.30 – Прэзентацыя Школы «Гарадскія грамадскія прасторы: ўстойлівае развіццё».
13.30-14.00 – Прэзентацыя 9-га нумара альманаху «Гарадскія Тактыкі» на тэму «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння».
14.00-15.00 – Прэзентацыя даследавання «Мапа грамадскіх/публічных прастораў Мінска».
15.20-16.20 – Прэзентацыя даследавання «Курапаты як месца памяці і грамадская прастора».
16.40-17.40 – Прэзентацыя даследавання «Трансфармацыя “шэрай зялёнай зоны” ў грамадскую прастору. Дзевятоўка, Гродна».
18.00-19.00 – «Кастрычніцкая: неідэальная і бязглуздая». Перформанс-маніфестацыя. Прэзентацыя вынікаў даследавання супольнасці і гарадскога ландшафту.
19.00-20.00 – Урачыстае ўручэнне дыпломаў.
Вы можаце далучыцца да нас на ўвесь дзень ці наведаць толькі тую частку, што вас асабліва цікавіць. Больш падрабязнае апісанне праектаў вы знойдзеце ў разгорнутай праграме па спасылцы.
З пытаннямі да арганізатараў можаце звяртацца на пошту flyuniby@gmail.com з пазнакай «Прэзентацыя 09.09».