У Брусэлі забаранілі пластыкавыя пакеты ў крамах
У сталіцы Бельгіі забаранілі распаўсюд пластыкавых пакетаў на касах гандлёвых кропак.
Забарона пачала дзейнічаць 1 верасня. Да 30 лістапада можна будзе распаўсюджваць пакеты, набытыя раней.
Новыя правілы тычыцца ўсіх брусэльскіх магазінаў ва ўсіх сектарах гандлю, але не закранае пакеты, у якія пакуюцца садавіна і гародніна. Такая тара будзе дазволена да верасня 2018 года.
Пластыкавыя пакеты, бутэлькі і шкляначкі з'яўляюцца важнай экалагічнай праблемай. Яны раскладаюцца сотні гадоў і наносяць непапраўную шкоду экасістэмам. Паводле падлікаў, у сусветны акіян штогод трапляе ад 4,8 да 12,7 мільёна тон пластыка.
novayagazeta.ru