Дзесяць адважных
18 лістапада, як і чакалася, ЦВК зарэгістравала кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі 10 чалавек.
Пасля праверкі сабраных подпісаў права стаць кандыдатамі атрымалі Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў,
Мікалай Статкевіч, Віктар Цярэшчанка, Дзмітрый Ус.
18 лістапада, як і чакалася, ЦВК зарэгістравала кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі 10 чалавек.
Пасля праверкі сабраных подпісаў права стаць кандыдатамі атрымалі Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў,
Мікалай Статкевіч, Віктар Цярэшчанка, Дзмітрый Ус.
ЦВК знайшоў неадпаведнасці ў запоўненых дэкларацыях шэрагу кандыдатаў, але нікому з гэтай прычыны не было адмоўлена ў рэгістрацыі. Уладзімір Някляеў, напрыклад, забыўся ўказаць, што валодае 20
акцыямі «Парытэтбанка». “Уладзімір Някляеў быў самым актыўным на этапе збору подпісаў. Мы бачылі яго пікеты амаль ва ўсіх гарадах, часам эпатажныя заявы, таму не хацелася
б, каб у шэрагах кандыдатаў быў такі прабел ад самага пачатку выбарчай кампаніі, — сказала Лідзія Ярмошына.
Пасведчанні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі былі ўручаныя ў Палацы рэспублікі. На пасяджэнні ЦВК адсутнічалі Уладзімір Някляеў, Аляксандр Лукашэнка і Віталь Рымашэўскі, таму пасведчанні на іх імя
атрымлівалі давераныя асобы. Кандыдаты і іх давераныя асобы мелі магчымасць выступіць з невялікай прамовай.
Здзівіў выступ Алеся Міхалевіча. “Я вельмі задаволены тым, у якіх умовах праходзіў этап збору подпісаў. Ёсць усе падставы гаварыць пра сур’ёзную дэмакратызацыю на гэтым этапе, у
чым, безумоўна, ёсць і вялікая заслуга Цэнтрвыбаркама. Разам з тым выказваю ўпэўненасць, што толькі дзень галасавання і падлік галасоў будуць сапраўдным індыкатарам
дэмакратызацыі,— заявіў былы намеснік старшыні партыі БНФ.
Цяперашні намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў наадварот нязгодны з вызначэннямі дэмакратычнай і ліберальнай выбарчай кампаніі. “Кандыдаты ад апазіцыйных партый пазбаўленыя магчымасці
агітацыі, бо ў краіне няма свабоды слова. Недзяржаўныя газеты не маюць магчымасці распаўсюду праз манапольную сетку Белсаюздруку. Напрыклад, газета “Новы час не можа
распаўсюджвацца праз шапікі “Белсаюздруку. Я накірую сваю праграму ў гэту газету, і буду патрабаваць, каб яна мела доступ да свабоднага распаўсюду, як і іншыя выданні,
— заявіў палітык.
Трэба прызнаць, што найбольш падрыхтаваным выглядаў Андрэй Саннікаў. “Нашу краіну ў Еўропе называюць апошняй дыктатурай. Гэта гучыць ганебна, але ёсць праўдай. І мы ведаем, калі Беларусь
стала дыктатурай — 14 лістапада 1996 года, калі быў насільна зрынуты з пасады старшыні ЦВК Віктар Ганчар. Праз тры гады ён быў выкрадзены. Міжнародная супольнасць падазрае ў дачыненні да яго
выкрадання вышэйшых службовых асобаў Беларусі, — сказаў палітык у сваім выступе.
ЦВК прыняў “рэвалюцыйную (па вызначэнню Лідзіі Ярмошынай) пастанову, што сёлета будуць праводзіцца тэледэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты. Па жаданню кандыдатаў, яны могуць быць
не ў прамым эфіры, а ў запісе.