Экспертыза пацвердзіла сапраўднасць голасу кіраўніка КДБ Беларусі на стужцы пра забойства Паўла Шарамета

Даследаванне пецярбургскай Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Крыміналістычная лабараторыя аўдыёвізуальных дакументаў» пацвердзіла сапраўднасць аўдыёзапісу, на якім кіраўнік КДБ Беларусі ў 2008-2012 гадах Вадзім Зайцаў плануе серыю палітычных забойстваў.

Павел Шарамет

Павел Шарамет

Экспертызу замовіў тэлеканал «Настоящее Время», піша «Свабода».

Поўная вэрсія экспэртызы даступная тут.

Трое мужчын, адным з якіх выявіўся Вадзім Зайцаў, абмяркоўваюць атручванні і падрывы з дапамогай «закладак» палітычных эмігрантаў з Беларусі. «Ліквідацыя... павінна быць нагэтулькі натуральнай, што потым ніякі экспэрт не павінен ********* [прычапіцца]. Проста кропкавы ўдар», — кажа Зайцаў.

Патаемны запіс размовы 4 студзеня апублікавала выданьне EUobsever, але не здолела пацвердзіць яе сапраўднасць праз дрэнную якасць.

Запіс журналістам перадаў былы супрацоўнік МУС Беларусі Ігар Макар, які эміграваў у Літву ў 2006 годзе. Ён трымае ў сакрэце крыніцу запісу, баючыся за яе бяспеку. Пасля публікацыі Макар даваў паказанні ў Кіеве па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета ў 2016 годзе.

«А як справакаваць натуральны падрыў... вось па Шарамету трэба спрацаваць, які ***** [надакучыў], ***** [блін]. Зробім закладку нейкую і гэтак далей, каб гэтага пацука, *** ** [блін], зусім, ***** [блін], ні рук, ні ног не збяруць», — кажа Вадзім Зайцаў на аўдыёзапісе. Менавіта выбухам бомбы, усталяванай пад дном аўтамабіля, быў забіты Шарамет.

У МУС Украіны заявілі, што «новая інфармацыя зможа дапамагчы ў пошуку да гэтага часу не ўстаноўленых заказчыкаў і арганізатараў забойства». Украінскія следчыя пачалі экспертызу аўдыёзапісу, але яе вынікі яшчэ не апублікаваны.

19 жніўня МЗС Беларусі апублікаваў заяву, у якім ніяк не пракаментаваў аўдыёзапіс з экс-кіраўніком КДБ, але назваў Макара «ашуканцам». «У нас ёсць пераканаўчыя сведчаньні, у тым ліку аўдыёзапіс, які недвухсэнсоўна дэманструе відавочныя ашуканскія мэты дадзенага дзялка», — гаворыцца ў заяве.​

«Тоеснасць названых дыктараў»

«Настоящее Время» замовіла даследаваньне запісу ў пецярбургскай крыміналістычнай лабараторыі аўдыёвізуальных дакументаў.

У інтэрнэце «Настоящему Времени» ўдалося знайсці 13 відэазапісаў з голасам Зайцава — гэта ягоныя выступы ў якасці кіраўніка КДБ і кіраўніка Беларускай федэрацыі біятлону.

Адабраўшы пяць запісаў, эксперты параўналі голас Зайцава з голасам мужчыны, які планаваў забойства. Выснова: гэта адзін і той жа чалавек.

Даследаванне ўключае ў сябе аўдыітыўна-лінгвістычны і інструментальны аналіз гаворкі.

На першым этапе эксперты аналізавалі індывідуальныя асаблівасці артыкуляцыі, агульныя маўленчыя навыкі, эмацыйны стан, сацыякультурныя асаблівасці таго, хто гаворыць. Адзін з мноства прыкладаў: для гаворкі Зайцава характэрныя кароткія паўзы, якія запаўняюцца э-падобным гукам: «Вы максімальна, э-э, хавайце», «Там, э-э, сядзіць і ўвесь час кукарэкае», «А, э-э, як справакаваць натуральны падрыў»...

Гэтыя паўзы доўжацца ад некалькіх мілісекунд да трох секунд, пры гэтым у галосным гуку «праслухоўваюцца» таксама ы, — о- і у-падобныя галосныя. Тон голасу пры гэтым зніжаецца да 50-60 Гц. Голас тыповага дарослага мужчыны мае частату 85-155 Гц.

«Адрозненні ў вышыні, сіле і тэмбральнай характарыстыках голасу дыктараў, якія параўноўваюцца, адсутнічаюць», — гаворыцца ў даследаванні. Асобна эксперты адзначаюць, што дыктары, якія параўноўваюцца, у роўнай меры добра кантралююць свой эмацыйны стан.

На другім, інструментальным, этапе эксперты прааналізавалі «статыстычныя і дынамічныя спектральныя маўленчыя характарыстыкі». Для гэтага яны выкарыстоўвалі праграму SIS II пецярбурскага «Цэнтра маўленчых тэхналогій».

Галасы змоўшчыка і Вадзіма Зайцава аказаліся тоесныя і на гэтым этапе даследавання. «Нават працяглыя трэніроўкі не могуць істотна змяніць звыклыя стэрэатыпы [прамовы], паколькі яны практычна не ўспрымаюцца звычайным слыхам і рэалізуюцца без свядомага артыкуляцыйнага кантролю, хоць добра бачныя ў рамках інструментальнага аналізу гаворкі», — гаворыцца ў даследаванні.

Пры гэтым у экспертызе адзначаны і некаторыя нязначныя адрозненні ў прамове Зайцава падчас сакрэтнай нарады ў КДБ і яго ж — на афіцыйных выступах, знойдзеных «Настоящим Временем».

«Зайцаў у прадстаўленых відэафанаграммах дае інтэрв'ю, удзельнічае ў прэс-канфэрэнцыі і выступае публічна, стыль яго прамовы — афіцыйны, манера гаворкі — больш стрыманая, гаворка ў большай ступені падрыхтаваная (абдуманая)».

Для параўнання: у аўдыёзапісу «дыктар вядзе нефармальную размову з, верагодна, добра знаёмымі і падначаленымі яму людзьмі, стыль прамовы блізкі да гутарковага з элементамі дзелавога і афіцыйна-дзелавога, манера гаворкі свабодная, спакойная, нязмушаная».

d4a20eba_ad0b_4ee3_9c52_3a9615181856_w1023_r1_s_1.webp

Хто праводзіў даследаванне

Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Крыміналістычная лабараторыя аўдыёвізуальных дакументаў» займалася аднаўленнем магнітных фанаграм з атамнай падводнай лодкі «Курск» і экспертызай запісаў перамоваў для расследавання гібелі Ту-154 4 пад Смаленскам з прэзідэнтам Польшчы на борце.

Асноўны экспэрт — Паліна Зубава — у 1993-2001 гг. працавала ў экспертна-крыміналістычным цэнтры ГУУС па Пецярбургу і Ленвобласці, затым узначальвала адздзел відэафанаграфічных даследаваньняў Паўночна-Заходняга рэгіянальнага цэнтру судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі РФ.

Акрамя забойства Шарамета, у апублікаваным EUObserver аўдыёзапісе абмяркоўваецца забойства траіх палітэмігрантаў: былога супрацоўніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй Вячаслава Дудкіна, былога начальніка мінскага СІЗА № 1 Алега Алкаева і былога камандзіра 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Ўладзіміра Барадача (усе яны цяпер жывыя).

Аляксандр Лукашэнка нібыта вылучыў на такія аперацыі больш за 1,5 мільёна долараў, сцвярджае Зайцаў на запісе.

Таксама ва ўцечцы абмяркоўваецца стварэньне роты «дзевак» для сакрэтнага сачэння за апанентамі

Лукашэнка зняў Зайцава з пасады кіраўніка КДБ Беларусі ў канцы 2012 году. З 2013 году ён працуе кіраўніком беларускага правайдэра «Космас ТБ».

КДБ Беларусі не адказаў на пытанні «Настоящего Времени».