Іх няма, але яны працуць
Пару тыдняў таму ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра “чорныя спісы дзеячоў культуры, прысутнасцць якіх мусіць быць абмежаваная ў эфіры радыёстанцый, СМІ краіны. Спачатку “чорны спіс успрынялі з іроніяй і недаверам, але, калі па краіне быў адменены шэраг канцэртаў беларускіх музыкаў, у ідэалагічную анафему давялося паверыць.
Пару тыдняў таму ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра “чорныя спісы дзеячоў культуры, прысутнасцць якіх мусіць быць абмежаваная ў эфіры радыёстанцый, СМІ
краіны. Спачатку “чорны спіс успрынялі з іроніяй і недаверам, але, калі па краіне быў адменены шэраг канцэртаў беларускіх музыкаў, у ідэалагічную анафему давялося
паверыць.
У спіс патрапілаі вядомыя музыкі, літаратары, акцёры, і не толлькі беларускія, але і еўрапейскія. Такі гонар Джуд Лоў, Кэвін Спэйсі, Сэмюэл Уэст і іншыя атрымалі за тое, што выказалі пратэст супраць
рэпрэсій з боку ўладаў Беларусі.
Кіраўнік Міністэрства інфармацыі Алег Праляскоўскі існаванне “дакумента назваў "бессаромнай правакацыяй" і “гнюснай фальшыўкай". Аднак 13 сакавіка
адмянілі канцэрт “Ляпіса Трубяцкога" ў Гомелі, потым сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў брэсцкім Тэатры лялек, потым аказаўся забароненым канцэрт, прысвечаны выхаду
трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў мінскім клубе “Рэактар, адмянілі і выступ “Крамбамбулі у сталічнай рэстарацыі “Госці.
Артысты такі падыход называюць нерацыянальным, маўляў забарона толькі падвышае цікаўнасць да выканаўцаў, а ў часы інтэрнэту стварыць ждезную заслону амаль нерэальна.
“Я цалкам падтрымліваю меркаванне музыкі Аляксандра Кулінковіча, а менавіта няхай спадар Праляскоўскі выступіць па першым анцыянальным тэлеканале і скажа, што гэтых спісаў не існуе. Бо
інфармацыя абсурдная – наяўнасць “чорынх спісаў абвяргаюць, але калі слухаеш радыё, то забароненыя гурты там ужо не гучаць, маем і шэраг адмененых канцэртаў, -- гаворыць
музычны журналіст Дзмітрый Падбярэзскі. -- Абсурднасць у тым, што ўлады адмаўляюцца ад існавання гэтых спісаў, але яны працуюць, проста вар’ятня нейкая. Але хочацца выказаць падзяку ўладзе
за тое, што яна піярыць музыкаў з гэтага спісу, робяць ім такую своеасаблівую бясплатную рэкламу. Упэўнены, што колькасць прыхільнікаў у іх не толькі не спадзе, але павяллічыцца. Падобныя метады
маглі б спрацаваць у 1980-я гады, але не цяпер. А аўтарам гэтага “дакументу магу параіць: калі ў іх мазгоў няма, то хай зоймуцца больш творчай і карыснай справай, напрыклад, хай
ідуць месці вуліцу.
“Чорныя спісы ужо існавалі ў Беларусі з 2005 па 2007 год. Тады пад забарону патрапілі вядомыя рок-гурты "Крама", "N.R.M.",
“Палац, “Нейра Дзюбель. Потым музыкі схадзілі на прыём да Праляскоўскага, што кіраваў ідэалагічным кірункам дзяржавы, і ім быў адкрыты доступ да выступаў на буйных
канцэртных пляцоўках, пачалася ратацыя песень у эфіры радыёстанцый. Праўда, за “хаджэнне на пеармовы музыкі тады зведалі шквал крытыкі, што ў прынцыпе не паўплывала на колькасны
склад іх прыхільнікаў.