Генпракуратура хоча ўвесці дзяржкантроль за знаходжаннем дзяцей у Інтэрнэце
У карным ведамстве агучылі прычыну: «Беручы пад увагу аслаблены бацькоўскі кантроль».

Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў намеснік генпракурора Аляксей Стук.
Паводле яго слоў, злачынцамі для ўстанаўлення кантакту з дзецьмі часцей стала выкарыстоўвацца сетка Інтэрнэт, распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі ажыццяўляецца таксама ў сеткавай прасторы.
Стук адзначыў, што гэта можа быць як абмежаванне часу знаходжання дзяцей у інтэрнэце, так і
Раней паведамлялася, што за апошнія 7 гадоў колькасць злачынстваў супраць палавой свабоды або палавой недатыкальнасці, ахвярамі якіх сталі непаўнагадовыя, узрасла больш як у тры разы, а міністэрства ўнутраных спраў прапанавала ўвесці адказнасць за прагляд парнаграфіі з удзелам непаўнагадовых.
Цікава даведацца, што гэта за штучны інтэлект, якім палохае генеральная пракуратура жыхароў Беларусі. Калі нешаноўная пракуратура валодае дзівосным ноу-хау сродкам, каб адсочваць колькасць часу (трафіку), які праводзіць непаўнагадовы ў сетцы, тады ў дзяцей стане больш часу на збор на вуліцах. Што ў сваю чаргу можна будзе разглядаць як несанкцыяванае мерапрыемства.

Звышпапулярныя ў апошні розныя платформы па выкарыстанні штучнага інтэлекту наўрад ці будуць рады, калі іх распрацоўкі ў той ці іншай ступені будуць выкарыстоўваць карныя органы Беларусі.
Разлічваць на тое, што так званыя «напрацоўкі» — прадукт айчынных службаў бяспекі, не выпадае. Дастаткова паглядзець, наколькі ўразлівымі з'яўляюцца дзяржаўныя органы, калі іх раз за разам атрымліваецца ўзламаць кібер-партызанам.
Магчыма, паслязаўтра даведаемся, што кантроль над пражываннем у кватэрах ажыццяўляецца праз лямпы і разеткі.