Хронікі рэпрэсій. Журналіста пасадзілі на 2,5 года, схапілі брата каліноўца

З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 21 сакавіка.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1_logo_1.webp

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес рашэнне па крымінальнай справе, распачатай у дачыненні былога журналіста-фрылансера Андрэя Толчына. Суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі паводле двух артыкулаў —  за «паклёп» у дачыненні Лукашэнкі і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Свабода».

Андрэй — даўні стваральнік гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за  тыдзень-два да яго затрымання. Пракурор прасіў для яго тры гады калоніі.

Сілавікі затрымалі брата каліноўца Дзяніса Урбановіча. Да Максіма Урбановіча прыйшлі два дні таму, паведамляюць крыніцы «Белсата». Паводле іх інфармацыі, незадоўга да затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіКа прайшліся па сваяках Дзяніса Урбановіча. Супраць самога Дзяніса заведзена крымінальная справа. Яго абвясцілі ў вышук.

Пакуль Максім Урбановіч, знаходзіцца ў следчым ізалятары. Хутчэй за ўсё супраць яго ўзбуджана крымінальная справа паводле трох артыкулаў, але якіх канкрэтна, пакуль невядома.


Глядзіце таксама

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фотаздымак апячатаных дзвярэй кватэры аднаго з дыяспаральных актывістаў. «Як вы можаце бачыць — апячатана, арыштавана, заварана. Будзе канфіскавана», — пішуць яны.

Нагадаем, учора стала вядома пра тое, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа». Крымінальная справа распачата па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Асобна паведамлялася, што было «ўстаноўлена больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, якія належаць фігурантам, на тэрыторыі нашай краіны».

Гомельскія сілавікі пахваліліся тым, як разграмілі чарговую кватэру. У здзеклівай манеры яны напісалі, што зрабілі гэта, бо «ў кватэры маглі знаходзіцца прадметы, забароненыя да грамадзянскага абароту». Каму менавіта належыць гэтая кватэра — невядома.

Нагадаем, раней ГУБАЗіК неаднаразова публікаваў відэа пра тое, як граміў кватэры палітычных эмігрантаў і іх родных.


Глядзіце таксама

У судзе Савецкага раёна Мінска 1 сакавіка асудзілі Аляксея Скварчэўскага, якога абвінавацілі ў «несанкцыяваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП). Паводле пастановы суда, «мужчына ў 5:30 размясціў на лініях электраперадач ліхтарнага слупа паблізу сваяго дома пяць балонікаў бела-чырвона-белага колеру». Віну Аляксей на судзе не прызнаў і растлумачыў, што сапраўды адпусціў з акна ў паветра пяць балонікаў, якія яму падарылі на Дзень народзінаў, але тыя зачапіліся на лініях электраперадач. Але, подле яго, у пікетаванні ён удзелу не прымаў, а балонікі зачапіліся выпадкова.

У выніку суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Аляксею 15 сутак арышту, а таксама пастанавіў знішчыць балонікі, якія былі знятыя з электрапровадоў і захоўваліся пры матэрыялах справы.

Хрысціянскага прапаведніка Сергія Мельянца арыштавалі на 13 сутак. У чым менавіта абвінавачвалі мужчыну, невядома.

У Гродне жорстка затрымалі мужчыну, які вярнуўся з Польшчы на радзіму. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

За ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы мужчына. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі здымак з аднаго з шэсцяў, на якім затрыманы нясе вялікі бел-чырвона-белы сцяг.


Глядзіце таксама

У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 «Ваўчыныя норы» датэрмінова забаранілі перадаваць вітамінныя перадачы з гароднінай і садавінай. У іншых калоніях іх прымаюць без праблем.

Згодна з пунктам 113 главы 23 Правілаў унутранага распарадку папраўчых устаноў сістэмы ДВП МУС, у мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў у асенне-зімовы перыяд дадаткова да вагі рэжымнай прадуктовай перадачы дазволена атрыманне да 10 кг гародніны і садавіны з зацверджанага спісу (цыбуля, часнык, лімон і г.д.).

Тэрмін асенне-зімовага перыяду з 1 верасня па 31 сакавіка — практычна ва ўсіх калоніях на інфармацыйных стэндах вісяць адпаведныя аб'явы. Тым не менш у ПК-22 без тлумачэння прычын адміністрацыя калоніі папярэдзіла вязняў, што перастане прымаць «вітамінныя» перадачы з 1 сакавіка. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і родныя зняволенных.


Глядзіце таксама

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — тэлеграм-чат «Здравый смысл на Алибегова». Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 18 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць яго кіраўніца Ганна Краўчанка, а таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы Аляксейчык, Бадрэнка, Емяльянаў, Жыльская, Зачапіла, Карліёнава, Ліхачэўская, Мышко, Нгуен, Прашчаева, Сашнікава, Сіленка, Фёдарава, Фяцісава, Хмялеўская, Шабашова, Шорахаў.

Суд Маскоўскага раёна Мінска змагаецца з «экстрэмізмам» стаханаўскімі тэмпамі — за адно пасяджэнне там прызналі «экстрэмісцкімі» амаль 100 старонак у інтэрнеце.


Глядзіце таксама

Згодна з Рэспубліканскім спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў, 18 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска за адно пасяджэнне былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» амаль 100 інтэрнет-старонак.

Акрамя таго, суд Ленінскага раёну Гродна 20 сакавіка прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу 17 інстаграм-старонак курсаў «МоваНанова» ў розных гарадах Беларусі і свету.

У спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі: тэлеграм-каналы і чаты «Belarussische Diaspora in Ӧsterreich», «Беларуский OSINT Phoenix», «Моладзевы Наступ», «BY_UA политика: Беларусы в Украине», «Акции "УЛЬТИМАТУМ". Канал»; інстаграм-старонкі «bymedsol», «bg.live_365»; ютуб-канал «ОД СДЖ»; сацсеткі «Aleh Auchynnikau»; сайт reform.bу; старонкі ў «Аднакласніках» «Алексей Блинников», «Амстердамкая паказуха»; цікток-старонкі «onlynewsbelarus», «Harodzenski mapper», «prezident.sveta», «Дысідэнт BY», «Сэмэн Сэмэныч», «revolucioner», «Святая Лукер’я Рыгораўна».