Затрыманага ў Арменіі беларуса не выдадуць лукашыстам, якія хочуць яго рэпрэсаваць

Затрыманы ў Арменіі на запыт сілавікоў беларус Яраслаў Новікаў атрымае прытулак у гэтай краіне, паведаміў «Позірк» са спасылкай на прэс-службу Святланы Ціханоўскай.

novikov.webp

Аб больш шчыльным супрацоўніцтве з армянскімі парламентарыямі ішла гаворка на сустрэчы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай са спікерам парламента Арменіі Аленам Сіманянам, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка.

Ціханоўская выказала словы салідарнасці, а таксама падзякавала за рашэнне прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна не прыязджаць на саміт АДКБ ў Мінск у лістападзе мінулага года.

Таксама на сустрэчы з армянскай дэлегацыяй падымалася пытанне беларуса Яраслава Новікава, затрыманага на запыт сілавікоў Беларусі. Прадстаўнікі Арменіі паведамілі, што ён атрымае палітычны прытулак.

Сустрэча адбылася ў Еўрапарламенце падчас кангрэсу Еўранэсту, на якім выступіла Святлана Ціханоўская. Акрамя Арменіі, удзел у кангрэсе бралі дэпутаты Азербайджана, Грузіі, Украіны і Малдовы.

17 сакавіка стала вядома, што ў Арменіі на запыт беларускіх уладаў затрыманыя чацвёра мужчын. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу. Аднаго з затрыманых завуць Яраслаў Новікаў. У судовым парадку вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі, якой спрабуюць перашкодзіць армянскія праваабаронцы і беларускія дэмакратычныя сілы.


Глядзіце таксама

16 сакавіка паведамлялася, што беларусаў у Арменіі затрымалі праз міждзяржаўны вышук у СНД.

«За паўтара месца з пачатку году чатыры затрыманьні. Гэта, мне падаецца, вельмі шмат, улічваючы, што за ўвесь 2023 год быў толькі адзін выпадак, і той быў не паводле артыкулу аб ухіленьні ад службы ў войску», — паведаміў «Свабодзе» праўнік Хэльсынскай асацыяцыі Армэніі Араік Папік’ян.

Араік Папік’ян прадстаўляе інтарэсы грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава, якога затрымалі на мяжы Армэніі 2 лютага.

Праўнік Хэльсынскай асацыяцыі Армэніі дадаў, што ня ўсіх чацьвярых абвінавачваюць ва ўхіленьні ад службы ў войску.

«Я ведаю дэталі не пра ўсе выпадкі. Двух хлопцаў затрымалі 2-3 дні таму. Яшчэ аднаго затрымалі і арыштавалі адразу пасьля Яраслава. Усе яны знаходзяцца ў тым жа ізалятары, што і Яраслаў», — дадаў ён.

Яраслаў Новікаў з 5 лютага знаходзіцца ў ізалятары горада Ванадзор.