Як захаваць сябе ў надзвычайных сітуацыях?

1 сакавіка ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень грамадзянскай абароны. Апошнім часам чалавецтву з асаблівай сілай пагражаюць усе магчымыя катастрофы. Мы нагадаем вам простыя правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях. Яны дапамогуць захаваць жыццё, калі раптам здарыцца горшае. 

Фота: freepic.com

Фота: freepic.com


Як паводзіць сябе падчас землятрусу

dropcoverholdon_481px.png

Падайце. Укрывайцеся. Трымайцеся.

Найперш пры землятрусе апусціцеся на калені і рукі. Такое становішча абароніць вас ад падзення, але дазволіць пры неабходнасці рухацца.

Змясціце галаву і шыю (па магчымасці ўсё цела) пад стол, што выканае ролю сховішча. Калі паблізу няма куды схавацца, апусціцеся на падлогу каля ўнутранай сцяны альбо побач з нізкай мэбляй, якая не ўпадзе на вас, і закрыйце галаву і шыю рукамі.

Трымайцеся за «сховішча» (або за галаву і шыю), пакуль трасяніна не спыніцца. Будзьце гатовыя перасоўвацца разам са сваім «сховішчам».

Калі вы ўнутры, заставайцеся ўнутры. 

Падчас землятрусу не выходзьце на вуліцу і не пераходзьце ў іншыя памяшканні. Калі вы застаяцеся на месцы, менш шанцаў атрымаць траўму.

Па магчымасці за некалькі секунд да таго, як трасяніна ўзмацніцца, адыдзіце ад шкляных прадметаў, кніжных шаф, шаф з фарфорам і ад іншай грувасткай мэблі, што можа ўпасці. Сачыце таксама за прадметамі, якія могуць упасці, напрыклад, цэглай з комінаў, асвятляльнымі прыборамі, высокімі паліцамі.

Калі вы на вуліцы, заставайцеся на вуліцы. 

Па магчымасці выйдзіце на адкрытае месца ўдалечыні ад дрэў, тэлефонных слупоў і будынкаў. Зона каля вонкавых сцен будынкаў з'яўляецца найбольш небяспечнай.

Калі вы знаходзіцеся ў транспартным сродку, як мага хутчэй спыніцеся. 

Аўтамабіль можна выкарыстоўваць у якасці сховішча.

Калі вы ў інваліднай калясцы, заблакіруйце колы. Прыбярыце ўсе прадметы, якія не замацаваны надзейна на інваліднай калясцы. 

Калі вы не можаце падняцца з ложка ці крэсла, абараніце сябе ад прадметаў, што могуць упасці, коўдрамі і падушкамі.

Калі вы патрапілі пад завалы, старайцеся як мага менш рухацца, каб не падымаць пылу. Рот і нос закрыйце тканінай. Калі пачуеце шум — клічце на дапамогу або гучна стукайце, каб ратавальнікі хутчэй знайшлі вас.





Як дзейнічаць падчас цунамі

e1ebc61ec97948a65be8a9139caf0aad.jpg

Калі вы атрымліваеце папярэджанне пра цунамі

Падніміцеся на ўзвышша як мага далей углыб сушы.

Будзьце ўважлівыя да прыкмет цунамі, такіх, як раптоўны ўздым ці адток акіянскіх вод. Аднак не чакайце іх: можна не паспець эвакуявацца.

Слухайце экстранную інфармацыю і абвесткі. Заўсёды выконвайце інструкцыі мясцовых аварыйных менеджараў.

Эвакуацыя: НЕ чакайце! Сыходзьце, як толькі ўбачыце натуральныя прыкметы цунамі ці атрымаеце афіцыйнае папярэджанне аб цунамі.

Калі вы ў лодцы, выходзьце ў мора.

Як выжыць падчас цунамі

Калі вы яшчэ не бачыце цунамі, але ўжо гучыць папераджальная сірэна або вы ўбачылі цунамі толькі на гарызонце, значыць, у вас ёсць ад 10 да 20 хвілін, каб пакінуць сваё месца. Неадкладна пачынайце бегчы ў бок ад мора. Не спыняйцеся, пакуль не аддаліцеся на 3-4 кіламетры ўглыб ці не апынецеся на вышыні 30 метраў. Звычайна гэтага хапае, каб уратавацца.

Але памятайце, што істотная не столькі адлегласць, колькі вышыня. Калі прагучала папярэджанне аб цунамі, у першую чаргу трэба перабрацца на ўзвышша, адлегласць ад мора мае меншае значэнне.

Калі зоймеце пазіцыю, адкуль будзеце чакаць набліжэння хвалі альбо пачняце бегчы, паспрабуйце на хаду вызваліцца ад цяжкіх прадметаў адзення (курткі і т.п.), якія ў выпадку, калі хваля дагоніць, вас патопяць.

Не карыстайцеся аўтамабілем!

Не пакідайце зоны эвакуацыі. Цунамі — гэта не адзіночная хваля, але серыя хваль, якія могуць накатваць некалькі хвілін або гадзін, таму пасля праходжання першай хвалі не варта лічыць, што небяспека мінула. Не заходзьце ў небяспечную зону да адмены папярэджання аб цунамі. Хвалі могуць прыходзіць зноў і зноў і дасягаць больш высокіх участкаў.


Як паводзіць сябе пры пажары ў шматкватэрным доме

krasnodar_poz.jpg

Калі вы адчулі пах гару, убачылі дым ці агонь — неадкладна выклікайце пажарнікаў. Папярэдзьце суседзяў аб узнікненні пажару.

Не марнуйце часу на збор дакументаў і каштоўнасцей, паспрабуйце захоўваць іх заўсёды ў пэўным месцы, адкуль у выпадку ўзнікнення пажару вы зможаце лёгка іх забраць.

Калі ачаг узгарання невялікі, паспрабуйце самастойна ліквідаваць яго да прыезду пажарных. Выкарыстоўвайце ваду, пясок і нават зямлю з гаршка для кветак.

Пры адсутнасці сіл і сродкаў для самастойнага тушэння пажару неадкладна пакіньце памяшканне.

Пры моцным задымленні намачыце якую-небудзь тканіну вадой і дыхайце праз яе — гэта дапаможа зменшыць рызыку атручэння ўгарным газам і апёку дыхальных шляхоў.

Пры моцным задымленні трэба нагнуцца ці легчы на падлогу, каб паўзком прабрацца да выхаду з кватэры. Рухацца трэба ўздоўж сцяны, каб не страціць кірунку.

У выпадку, калі агонь распаўсюдзіўся такім чынам, што выхад з памяшкання перакрыты, паспрабуйце выйсці на балкон, шчыльна зачыніце за сабой дзверы і клічце дапамогу.

Не карыстайцеся ліфтам падчас пажару!

Па меры таго, як вы самі апыняцеся ў бяспечным месцы, агледзьцеся вакол: ці ўсе вашы блізкія, суседзі, знаёмыя знаходзяцца ў бяспецы, калі не, то паведамце аб гэтым супрацоўнікам пажарнай службы.

Як паводзіць сябе пры радыяцыйнай аварыі

251487_yodna_profilaktyka_new_960x380_0.jpg

Калі ў вашым рэгіёне адбылася катастрофа, неабходна заставацца ў памяшканні альбо сховішчы. Калі вы знаходзіцеся на вуліцы, неадкладна ідзіце ў сховішча.

Зайдзіце ў падвал ці ў сярэдзіну будынка. Звычайна радыяцыйны фон асядае на вонкавую паверхню будынкаў, таму варта схавацца як мага глыбей у памяшканні.

Не забывайце пра хатніх жывёл, абавязкова забярыце іх з сабой.

Заблакіруйце ўсе вокны і дзверы ў памяшканні, без неабходнасці не падыходзьце да іх.

Падрыхтуйце сродкі індывідуальнай аховы — рэспіратары, маскі альбо ватна-марлевыя павязкі для засцярогі органаў дыхання.

Падрыхтуйце запас прадуктаў і вады (толькі ў герметычных ёмістасцях) на некалькі дзён, а лепш на тыдзень.

Выконвайце ўказанні органаў улады, ДСНС і мясцовага самакіравання.

Ёдапрафілактыка. Пры адсутнасці ёдзістага калію выкарыстоўвайце ёдзісты раствор: 44 кроплі 5% раствору ёду на шклянку вады.

Калі адбываецца выбух, то ў паветра адразу трапляе радыеактыўны ёд, які забівае шчытападобную залозу. Калі прымаць рэгулярна ёд, шчытападобная залоза будзе ўжо нібы «занятая», і мы зможам усцерагчы яе ад паражэння.

Дазіроўка. У выпадку прыёму таблетак: дзеці, старэйшыя за 2 гады, і дарослыя — 125 мг (палова таблеткі); дзеці да 2-х гадоў — 40 мг (⅙ таблеткі).

У выпадку прыёму вадкага раствору: дзеці, старэйшыя за 14 гадоў, і дарослыя — 40 кропель; дзеці да 14 гадоў — 20 кропель.

Што рабіць, калі пачаўся штурм вашага горада

mobile_image_059856d4fb39bb739f60a30e1207f2b5.jpg

Абклейце ўсю паверхню вокнаў скотчам. Не крыж-накрыж, а стужка ў стужку. Паспрабуйце не набліжацца нават да вакна.

Тэлефон заўсёды павінен быць зараджаны, бо можа згаснуць святло.

Паніка вам толькі нашкодзіць, таму старайцеся захоўваць спакой, каб прымаць правільныя рашэнні.

Калі вы карыстаецеся святлом дома ноччу, пераканайцеся, што ён не бачны з вуліцы. Для гэтага можна заляпіць вокны або завесіць іх коўдрамі і іншымі рэчамі.

Калі пачаўся абстрэл, не ўцякайце, а заставайцеся на месцы. Калі вы выбежыце на вуліцу, ваша сітуацыя стане толькі больш небяспечнай.