Кіраўніца страйкама дасюль лічыць свой пераезд у Польшчу здрадай
Гарадзенка Юлія Сліўко амаль тры гады жыве ў Варшаве. У мінулым — будаўніца, падчас пратэстаў 2020 года — кіраўніца страйкама «Горадняпрамбуд». Праз сталы ціск і пагрозы фізічнай расправы гарадзенка пакінула актывізм і спыніла сувязі з роднымі. Сваю гісторыю жанчына расказала «Белсату».
Падчас аднаго мітынгу Юлію Сліўко збілі сілавікі, зламалі ёй чатыры рабрыны, пагражалі пісталетам. Каб сына не забралі ў прытулак, яна мусіла з’ехаць у Польшчу. Тут жанчына займалася валанцёрствам: дапамагала беларусам, якія, як і яна, ратаваліся ад рэжыму, а пасля, з пачаткам вайны, — украінскім уцекачам. Аднак ціск працягваўся: у Беларусі пачалі пераследаваць яе родных, катаваць брата з інваліднасцю. Самой Юліі працягвалі пагражаць і запрашаць у Беларусь «пакаяцца». Тады яна вырашыла пайсці з актывізму і спыніць сувязь з роднымі.
«Я нарадзілася ва Украіне, доўгі час жыла ў Расеі, але лічусябе беларускай»
Я вельмі доўгі час жыла ў Горадні, гэты горад вельмі люблю,ён для мяне родны. Не зважаючы на тое, што я нарадзілася ва Украіне, доўгі часжыла ў Расеі, я лічу сябе беларускай. У школе настаўніца пачатковых класаўвыхоўвала нас у нацыянальным напрамку, з любоўю да Радзімы. У старэйшай школетакога ўжо не было, але пачатковая школа моцна на мяне паўплывала.
Я добра памятаю, калі мы вывучалі наш герб і сцяг. Мне цяпер36 гадоў, а да гэтай пары ўсё вельмі адгукаецца.
Падчас падзей 2020 года мяне вывела на вуліцу жорсткасцьсілавікоў. Разам з тым было такое дзіцячае радаснае адчуванне: наш сцягвярнуўся. Я вярнулася ў сваю любімую Беларусь.
Мой бацька — карэнны ўкраінец, родам з Чарнігаўскайвобласці, дзе і я нарадзілася. Ён быў неяк у Беларусі, пазнаёміўся з маёймамай, беларускай, яны пераехалі ва Украіну, некаторы час там жылі.
Потым бацька надумаў паехаць на залатыя капальні ў Расею,перацягнуў усю сям’ю на Далёкі Усход, у Амурскую вобласць. Мы жылі недалёка адкасмадрома Байканур. Таму я добра ведаю, што такое зіма і што такое расейскіялюдзі. Я хоць і была маленькая, але добра адрознівала наш беларускі вясковыдвор ад усіх астатніх. У пасёлку жылі грузіны, чачэнцы і расейцы.
На нашым двары заўсёды быў свой агарод, там бегаліпадсвінкі, качкі, усё было засаджана кветкамі. З двара чачэнцаў заўсёды чулісяабо песні, або сваркі. У грузін заўсёды былі госці. Праз некаторы час мы змамай вярнуліся ў Беларусь, у Горадню.
На працу ў «Горадняпрамбуд» я ўладкавалася ў 2006 годзе. Ярасла ў незабяспечанай сям’і: мама выхоўвала чацвярых дзяцей адна. З часамадзін брат вырас і пачаў самастойнае жыццё, другі брат загінуў, нас, малых,засталося двое, але ўсё роўна маме было цяжка. На той час лічылася, штобудаўнікі добра зарабляюць, таму я пайшла ў будаўніцтва. Але, як выявілася,будаўнікі зарабляюць не так і шмат. Пасля было навучанне ў політэхнічнымкаледжы, потым завочнае навучанне ва ўніверсітэце на псіхолага.
«У нас не атрымалася перамагчы, бо людзі былі да гэтага негатовыя»
Перад жніўнем 2020 года было шмат размоў з калегамі, родныміпра тое, што адбываецца. Так склалася, што ў маі памерла мая матуля — яездароўе канчаткова падарваў каранавірус. Я тады зарабляла каля 300 долараў, усегрошы ішлі на аплату навучання, гадаванне дзіцяці, плюс, калі мама была жывая,дапамагала ёй. Мне не ставала гэтых грошай. Мне казалі, што я жыву так, бо нецікаўлюся палітыкай. Калі ў 2020 годзе я на ўласныя вочы пабачыла, як амапаўцызбіваюць чалавека, гэта стала апошняй кропляй.
Падчас пратэстаў я стала кіраўніцай страйкама«Горадняпрамбуда», выступала з прамовамі на плошчы. Я не рвалася на ролюлідара, на мяне гэтыя абавязкі ўсклалі людзі, і я выконвала гэтую ролю з усімсумленнем і адказнасцю. У нас не атрымалася перамагчы, бо людзі былі да гэтагане гатовыя. Каб перамагчы, мы мусілі за гэта змагацца, браць на сябеадказнасць, а мы проста выходзілі і хацелі атрымаць перамогу. Сёння мы прайшлітакі вялікі шлях, але да гэтай пары не да канца разумеем, што ўсё залежыць адкожнага з нас, што кожны з нас можа быць лідарам, мусіць несці адказнасць затое, што адбываецца, у краіне і дыяспарах.
«Мне да гэтай пары баліць»
Я з’ехала з Беларусі ў 2020 годзе. Гэтаму папярэднічалісталыя выклікі ў Следчы камітэт, РАУС, допыт у КДБ. Пасля мне патэлефанаваўадзін са знаёмых, які працаваў у сістэме, і сказаў: усё, твой час скончыўся,наконт цябе прыйшоў загад, ты будзеш арыштаваная, а сын пойдзе ў дзіцячыпрытулак. Я сказала, што я гатовая сядзець і падрыхтавала дакументы, каб маёдзіця было перададзена пад апеку родных. На што мне адказалі: свае паперы можашзасунуць сабе ў адное месца, тваё дзіця пойдзе ў прытулак, з ім зробяць усё,каб яно забылася, як цябе клічуць.
Я разумела, што мне трэба або з’язджаць або я буду сядзець утурме. Я доўга цягнула з выбарам, што мне даражэй: мой сын ці адчуванне таго,здрадзіла я ці не. Бо свой пераезд у Польшчу я і цяпер лічу здрадаю. Я выбраласына, сям’ю, але здрадзіла сваім прынцыпам, поглядам і Беларусі.
Мне да гэтай пары баліць. Я вельмі сумую без Горадні, безБеларусі. Куды б мяне не занесла жыццё, заўсёды будзе хацецца дадому.
«Я прасіла родных адмовіцца ад мяне, але яны не пагаджаліся»
Пераезд быў складаным, найперш эмацыйна. Калі ты эканамічныперасяленец — гэта іншае. Палітычныя з’язджаюць у нікуды. Я разумела, што гэтачужая краіна, у мяне зусім мала грошай, я не ведаю польскай мовы, мясцовыхпарадкаў, жыццёвага ўкладу палякаў. Трэба было шукаць працу, а я хацела яшчэвучыцца, развівацца. Чаго толькі я не рабіла, каб зарабіць нейкія грошы: і набудоўлі падпрацоўвала, і на уборцы — усюды, дзе плацілі грошы. Пры гэтым ястаралася заставацца актыўнай у справах Беларусі, арганізоўвала акцыі ўВаршаве, гэта займала шмат часу.
Калі я з’ехала, сілавікі мяне ў спакоі не пакінулі. Мнепісалі, тэлефанавалі, пагражалі. Мяне палівалі брудам у інтэрнэце, спрабавалінастроіць супраць мяне людзей у Польшчы. Быў таксама пераслед родных: спачаткумаіх цётачак — маміных сёстраў, потым, калі мой брат вярнуўся ў Беларусь,мішэнню стаў ён.
Сілавікі яго некалькі разоў арыштоўвалі, спрабаваліпрыпісаць яму крадзяжы. Яны пачалі мне распавядаць, як яны здзекуюцца з брата,патрабавалі, каб ён адмовіўся ад мяне, а ён не зрабіў гэтага. Мой брат —інвалід, у яго ампутаваныя пальцы ног, а яго распраналі, выганялі голым навуліцу і прымушалі некалькі гадзін стаяць на марозе. Яго не кармілі некалькідзён, ён схуднеў у два разы. Гэта суцэльны жах.
Пасля таго, як я адышла ад актыўнасці, стала цішэй. Можа,таму, што я больш не камунікую са сваімі роднымі. Я не ведаю, што адбываецца ўмяне дома. Я проста баюся, што з іх ізноў будуць здзекавацца. Гэта вельміцяжка. За два гады з паловай я так і не навучылася спакойна спаць. Гэта ўсёвылілася ў праблемы са здароўем. Я прасіла родных адмовіцца ад мяне, бо гэтадля іх небяспечна, але яны не пагаджаліся. Спыніць сувязь з імі — маяініцыятыва. Мне прасцей перастаць падтрымліваць сувязь з роднымі і цешыць сябепадманам, што з імі ўсё добра.
«Калі ты робіш дабро, то мусіш умець хутка бегаць, каб гэтаедабро не дагнала цябе»
Маё валанцёрства ў Польшчы пачалося адразу з пераезду ўВаршаву. Я разумела, што сюды ад рэпрэсій едуць беларусы і ім трэба дапамагаць.Я як валанцёрка хадзіла з імі ў інстанцыі, дапамагала знаходзіць кватэры. Потымпачалася вайна, я пайшла валанцёрам у фонд «Жыве», там быў арганізаваны склад,я паўнавартасна працавала там 10—16 гадзін на дзень, дапамагала ўкраінцам ібеларусам, якія прыязджалі з Украіны. Праз пэўныя абставіны я адтуль пайшла.
Праца з людзьмі — гэта заўсёды вельмі цяжка. Калі ты робішдабро, то мусіш умець хутка бегаць, каб гэтае дабро не дагнала цябе. У пэўнымомант я зразумела, што больш не магу, ні эмацыйна, ні фізічна.
«Пакрысе, вельмі цяжка, але іду да сваёй мэты — уласнагасалона»
У аўтобусе з Беларусі ў Польшчу, пакуль сын спаў, я думала пратое, чым займуся. Пастанавіла, што дакладна пакідаю будаўніцтва, бо здароўе ўжопадарвала ў Беларусі. Ісці ў псіхалогію, бо ў мяне ёсць адукацыя, я быламаральна не гатовая, разумела, наколькі сама была скалечаная. І тут падумалася:у Беларусі я цікавілася манікюрам, давай, Юля, зробім гэта справай жыцця,будзем у гэтым найлепшымі, даб’ёмся поспеху, зможам зарабляць і дазваляць сабетое, што я ніколі не магла дазволіць.
Прыехала ў Польшчу, знайшла файнага спецыяліста, украінку,каб у яе павучыцца, і гэта былі самыя дарагія курсы на той момант. Усе грошы,што я тады мела, я выдаткавала на сваё навучанне. Мне тады яшчэ дапамог сябар:ён даў грошы мне на жыццё, але я ўсё спусціла на гэтыя курсы, на набыццё ўсягосамага неабходнага. Ён доўга гэтага не разумеў, але я вельмі яму ўдзячная затое, што ён мяне падтрымаў, што ўсе гэтыя два гады цікавіўся, што ў нас чуваць,і ніколі не папракнуў, што я патраціла яго грошы ў нікуды.
Доўгі час я працавала дома. Некалькі разоў мая кліенцкаябаза распадалася. Спачатку яна складалася з беларусаў, але калі я пачалавыказваць пазіцыю, што я не падтрымліваю ніякіх лідараў, а падтрымліваю ідэі,мая кліенцкая база распалася, засталося толькі некалькі чалавек. Я знайшлановых кліентак, пераважна ўкраінак. Калі пачалася вайна, кліенцкая база зноўпрасела, ад мяне пайшлі амаль усе ўкраінкі, хоць яны ведалі маю пазіцыю, прамаю падтрымку Украіны. Але яны не маглі змірыцца, што я беларуска. І я гэтаразумею.
Я зразумела, што калі мая база зноўку распадзецца, я пайдупроста жыць пад мост, бо мне не будзе чым заплаціць за кватэру, што я арандую.Вырашыла цалкам усё памяняць: зняла кабінет на дваіх, і пакрысе, вельмі цяжка,але іду да сваёй мэты — уласнага салона.
«Я зрабіла файны дызайн манікюру — і я ад гэтага кайфанула,бо пабачыла шчаслівыя вочы сваёй кліенткі»
Адкрыць фірму ў Польшчы можна за адзін дзень. Праз інтэрнэтты дасылаеш дакументы ва ўправу на адкрыццё фірмы, наступным днём табе прыходзіцьпацвярджэнне — і панеслася! Цяжкасць у тым, што тут найвышэйшы ўзровеньсэрвісу. Проста адкрыць кабінет, калі ты нічога не можаш прапанаваць, нельга,бо табе будзе цяжка канкураваць з іншымі. Ты мусіш спачатку вывучыць рынак,узровень сэрвісу, які павінен быць, зразумець, наколькі ты можаш ягоперасягнуць. Бо, каб да цябе ішлі, ты мусіш прапанаваць штосьці большае, чымкалегі ў тваім бізнэсе.
Мой бізнэс спецыфічны, ён тычыцца здароўя чалавека. І тымусіш пра гэта дбаць, а гэта ўсё дорага каштуе. Трэба было вызначыцца, якіпадатак я абяру. У Беларусі ты або рамеснік, або ІП. Тут такіх пазіцый хібакаля дзесяці, і ты мусіш зразумець, што з гэтага табе пасуе. Для запаўненняпапер для падатковай я карыстаюся паслугамі бухгалтаркі. Але часткова вядубухгалтэрыю сама: плачу падаткі, пралічваю свае выдаткі і патэнцыйны прыбытак.
Я працую з 8:50 да 21:00, 22:00… І так штодня, выхадны ўнядзелю, акрамя гандлёвых нядзель. У мяне яшчэ невысокі прайс, ад 100 злотых. Зсакавіка мая кліенцкая база напалову напрацаваная, у большасці гэта палякі.Хацелася б, вядома, беларусаў і ўкраінцаў, але з палякамі я не так залежу аднастрояў. Для павелічэння кліенцкай базы мне не стае прасторы, мне ўжо мала нашагапамяшкання: 7,5 квадрата для дваіх майстроў, плюс у нас стаіць фатэль дляпедыкюру. Я хачу большага: дадаць больш сэрвісу і паслуг, каб стварыцьсапраўдны рай прыгажосці. Цягам года я планую памяняць памяшканне, і там зчасам будзе не толькі манікюр, але цырульня, шугарынг, а яшчэ я мару, каб умаім салоне быў масажыст.
Я жыву з думкай: што б не адбывалася ў маім жыцці, я мушузаставацца чалавекам, мушу заставацца сабой. Для мяне гэты бізнэс — нештановае, цікавае, а я люблю вучыцца, спрабаваць новае, так цікавей жыць.
Чалавек мусіць жыць, а не існаваць, пакутаваць ад сваіхпраблем. Я вучуся, атрымліваю новыя веды, навыкі, знаёмствы. З кожнай новайпраблемай ці выклікам я падвышаю сваё ўменне іх вырашаць. І я ўмею кайфаваць адгэтага ўсяго. Я кайфую наогул ад самога жыцця. Я адправіла малога з класам уГданьск на тры дні, хоць гэта і было для мяне дорага — 1000 злотых, але якайфанула ад таго, што здзейсніла ягоную мару — пабачыць нейкі замак. Я зрабілакласны дызайн манікюру — і я ад гэтага кайфанула, бо пабачыла шчаслівыя вочысваёй кліенткі. Трэба радавацца кожнай дробязі.
«Я буду жыць там, дзе будзе жыць мой сын»
Раней я казала, што вярнуся ў Беларусь пры першаймагчымасці. Але цяпер мой сын кажа, што не хоча вяртацца ў Беларусь, будзепрыязджаць туды час ад часу. Мой сын Павел — гэта найлепшае, што здарылася самной. Я выхавала мужчыну сваёй мары, і я буду жыць там, дзе будзе ён. Таму мнескладана сказаць нешта пра будучыню, бо гэта залежыць ад яго.
Мой сын вельмі пра мяне клапоціцца. Я дома практычна негатую, не прыбіраю, ката не даглядаю — гэтым усім займаецца сын. Ката, дарэчы,нам прывезлі з Беларусі, гэта наш чалец сям’і.
Я вельмі сумую без гарадзенцаў. Усе яны для мяне вельміродныя, блізкія, свае людзі, якімі я вельмі ганаруся, якіх вельмі цаню. Я цяжкаі самотна пачуваюся без іх, таму часам паглядаю ў бок Беластока, каб калісьці,магчыма, пераехаць бліжэй да іх.