Колькі расійскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі?

Пасля распаду СССР у Беларусі засталіся ваенныя аб'екты стратэгічнага значэння, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Расіі. На якіх умовах і дзе яны размешчаны — распавядае DW.

Расійская ваенная тэхніка на парадзе ў Мінске

Расійская ваенная тэхніка на парадзе ў Мінске


Аб'екты пад расійскім камандаваннем дзейнічаюць у Беларусі на падставе міжурадавых пагадненняў паміж РФ і РБ, падпісаных 6 студзеня 1995 года. Гэта 43-й занальны вузел сувязі ВМФ у 7 км ад горада Вілейка ў Мінскай вобласці і 474-ы асобны радыётэхнічны вузел (ОРТУ) у 48 км на паўднёвы-усход ад горада Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Абедзве ваенныя ўстановы не надзелены статусам ваенных баз. На іх тэрыторыі няма смяротнай зброі. "Гэта аб'екты тэхнічныя, якія займаюцца выведкай, радыёлакацыяй і сувяззю", — кажуць эксперты, спасылаючыся на "Пагадненне аб парадку выкарыстання і ўтрымання радыёстанцыі Вілейка" і "Пагадненне аб парадку завяршэння будаўніцтва і ўтрымання вузла Баранавічы сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе".
У той жа час назіральнікі кажуць, што падчас ваенных дзеянняў, па-за залежнасці ад назвы "база" або "аб'ект", гэтыя падраздзяленні будуць падвергнуты ўдару патэнцыйнага праціўніка.

Умовы знаходжання ваенных аб'ектаў РФ у Беларусі

Інфраструктуру, нерухомую маёмасць і зямельныя ўчасткі, на якіх размешчаны аб'екты, Беларусь перадала расіянам у бязвыплатнае карыстанне на 25 гадоў без аплаты за каналы сувязі і "без збірання ўсіх відаў падаткаў, акрамя падаткаў, звязаных з гаспадарчай дзейнасцю". Аднак, паводле інфармацыі РІА Навіны, "ні адзін падатак у мясцовы бюджэт Беларусі не спаганяецца". У абмен на дамоўленасці аб бясплатнай арэндзе Расія спісала беларускаму боку 900 млн долараў доўгу за энерганосбіты і абавязалася прадастаўляць на бязвыплатнай аснове свае ваенныя палігоны для правядзення вучэбных стрэльбаў і інфармацыю аб ракетна-касмічнай абстаноўцы.

40356925_401.png


Вузел сувязі ВМФ Расіі "Антэй" пад Вілейкай

На вузле сувязі ВМФ РФ пад беларускай Вілейкай дзейнічае звышдліннахвалёвая радыёстанцыя "Антэй" з перадатчыкам магутнасцю 1 тысяч кВт. Па дадзеных газеты "Во славу Родины" Мінабароны Беларусі, "Антэй" забяспечвае сувязь Галоўнага штаба ВМФ з баявымі караблямі і атамнымі падводнымі лодкамі, якія нясуць дзяжурства ў раёнах Атлантычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў на адлегласці звыш 10 тысяч км.

Расійскі ваенны карабель (фота з архіва)

Расійскі ваенны карабель (фота з архіва)


Рашэнне аб будаўніцтве гэтай станцыі было прынята ў 1958 годзе, а дзейнічаць яна пачала ў 1964-м. Арэндуемая тэрыторыя аб'екта каля 650 га. Нерухомая маёмасць належыць Беларусі, як напісана ў дадатку да міжурадавага пагаднення. Але нерухомасць, створаная расійскім бокам пасля падпісання пагаднення, як і тэхналагічнае абсталяванне, знаходзіцца ва ўласнасці РФ.
Тэхнічныя сродкі ўвозяцца з Расіі на беларускую тэрыторыю без мытных пошлін. Колькасць абслуговага персаналу на аб'екце, паводле дамоўленасцяў, не павінна перавышаць 250 чалавек. Ахову могуць несці вольнанаемныя грамадзяне Беларусі.

Расійская РЛС "Волга" пад Баранавічамі

Другі ваенны аб'ект — радыёлакацыйная станцыя дэцыметровага дыяпазону (РЛС) "Волга" на радыётэхнічным вузле пад Баранавічамі — кантралюе раёны патрулявання падводных лодак NATO ў Паўночнай Атлантыцы і Нарвежскім моры. РЛС здольная выяўляць балістычныя ракеты і касмічныя аб'екты на адлегласці больш за 2 тысячы км (некаторыя крыніцы паведамляюць пра магчымасць сачыць за ракетнымі пускамі на адлегласці ў 5 тысяч км).

Сістэма супрацьракетнай абароны ЗША, фота з архіва

Сістэма супрацьракетнай абароны ЗША, фота з архіва


Будаўніцтва станцыі было пачата ў 1984 годзе, затым прыпынена ў сувязі з распадам Савецкага Саюза і працягнулася толькі ў 1997 годзе за кошт расійскага фінансавання. На баявое дзяжурства "Волга" была пастаўлена ў 2002 годзе. З 2003 года РЛС увайшла ў склад Сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе (СПРН) Ваенна-касмічных сіл Расіі.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, станцыя "Волга" "інтэграваная ў адзіную сістэму СПА Саюзнай дзяржавы, з'яўляецца элементам рэгіянальнай беларуска-расійскай групоўкі войскаў і ўваходзіць у аб'яднаную сістэму СПА СНД". Займаемая плошча — больш за 200 га. Колькасць абслуговага персаналу, згодна з міжурадавым пагадненнем 1995 года, не можа перавышаць за 1200 чалавек. Аднак, па паведамленні аналітычнага партала "Еўразія. Эксперт" у красавіку 2017 года, на РЛС пад Баранавічамі былі занятыя "каля 600 чалавек асабовага складу. Акрамя таго, на аб'ектах, якія абслугоўваюць вузел, працуе каля 200 грамадзян Беларусі".

Авіябаза пад Бабруйскам, якой няма

Пытанне аб ваеннай авіябазе РФ пад Бабруйскам так і засталося нявырашаным, хоць расійскі бок з вясны 2013 года настойваў на размяшчэнні авіяпалка сваіх ВПС на беларускай тэрыторыі. Тады міністр абароны РФ Сяргей Шойгу казаў, што "паміж Масквой і Мінскам няма рознагалоссяў у пытанні аб дыслакацыі", і што гаворка ідзе толькі пра падбор аэрадрома.
У 2014 годзе ваеннае кіраўніцтва РФ паведамляла, што інфраструктура бабруйскага аэрадрома будзе гатовая праз 2 гады. У верасні 2015 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду дасягнуць дамоўленасці з афіцыйным Мінскам і падпісаць пагадненне аб стварэнні ў Беларусі авіябазы пад расійскім камандаваннем. Але беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў адказ заявіў, што нічога пра гэта не ведае і "на гэты конт ні з кім размовы не было".
У красавіку 2016 года кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей пацвердзіў агенцтву РІА "Навіны", што пытанне пра расійскую ваенную авіябазе "на дадзеным этапе закрыта, аднак калі ўзнікне неабходнасць, можна вярнуцца да гэтага пытання". У лютым 2017-га Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і журналістамі яшчэ раз падкрэсліў, што "не бачыць неабходнасці ў стварэнні расійскай ваеннай базы на беларускай тэрыторыі".