Краязнаўца Алесь Юркойць пакараны 7 гадамі зняволення

Cуд Партызанскага раёну Мінску абвясціў прысуд чарговай групе былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, якіх абвінавацілі ў стварэнні арганізаванай злачыннай групы.

a8062606_dae7_49bb_996b_2eb047116235_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.jpg

Як перадае з залі суду карэспандэнт “Радыё Свабода”, усiм, хто не прызнаў віну, далі 7 гадоў, хто прызнаў — 5. Аднаго з «кіраўнікоў злачыннай групы» — Дзмітрыя Курневiча — асудзілі на 11,5 года.

 Адвакаты Юркойця ды іншых асуджаных заявілі, што збіраюцца падаваць апеляцыі на прысуды.



 Сярод адзінаццаці фігурантаў агучанае рашэнне і па справе краязнаўца Алеся Юркойця, які ўсе два гады пасля арышту адмаўляў, што быў удзельнікам арганізаванай злачыннай групоўкі і браў хабар. Яго засудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі.

 

c7639fd6_06f1_42ee_90bb_28a9cfdd2641_w650_r0_s.jpg

 Разам з Юркойцем, паводле следства, у злачынную групу ўваходзілі мытнікі Сурʼянц, Высоцкі, Лапшэвіч, Мароз, Букель, Ермалаеў, Карповіч, Бабровіч, Зарэцкі, Казьмірчук, Курневіч, Яшкевіч, Мішук, Нагорскі, Назараў, Пашкевіч, Івашэвіч, Сьмірноў, Стэльмах, Страпко, Карэвіч, Часнойць, Чэпіна, Бубноў, Купчанко, Якуценка, Пашкоўскі, Дашчынскі і яшчэ больш за дзясятак чалавек.

 

b54ff50a_8d3b_4dcd_a7cd_e235019f9d31_w650_r0_s.jpg

 Па інфармацыі, распаўсюджанай КДБ, супрацоўнікі Ашмянскай мытні прапускалі праз мяжу з Літвой тавары без належнага афармлення, за што атрымлівалі сумы ад 250 да 3000 долараў. Падчас ператрусаў дома ў мытнікаў было знойдзена больш за 2,2 мільёна долараў наяўнымі.

 Заяўлялася, што колькасць абвінавачаных дасягнула амаль 60 чалавек.

 

38ef504e_4a14_4c54_bc08_80eb1bed339b_w650_r0_s.jpg

 У лістападзе 2016 году пачаліся суды, мытнікаў судзілі групамі, працэсы ішлі адначасова ў чатырох розных месцах. На судах фігуранты справы ў асноўным прызнаваліся, што бралі хабар за пропуск грузавых аўтамабіляў без надгляду. Юркойць усе абвінавачанні паслядоўна адмаўляў.

 

498703e3_ee78_41ab_a15a_d77036a71d68_w650_r0_s.jpg

 Першы прысуд па справе ашмянскіх мытнікаў быў вынесены 29 снежня 2016 года. Менскі абласны суд прызнаў былога начальніка мытні Івана Невяркевіча вінаватым у атрыманні хабару на суму 238 мільёнаў недэнамінаваных рублёў і прысудзіў яму 7 гадоў пазбаўлення волі. Пазней пакаранне зменшылі да 6 гадоў.

 

471d08dc_2f04_4dee_ad28_a4d8bde18513_w650_r0_s.jpg

 8 жніўня 13 былых супрацоўнікаў мытні «Каменны Лог» атрымалі тэрміны ад 5 да 11,5 года зняволеньня з канфіскацыяй маёмасці, дваіх накіравалі адбываць пакаранне на «хіміі», адзін выплаціць штраф.



 www.svaboda.org