Краёвая ідэя і нацыянальныя рухі

11–12 траўня ў Мінску прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя). Яе гасцінна прымала амбасада Літвы: навуковыя дыскусіі прайшлі ў Мінску, але як бы на замежнай тэрыторыі.



a76c0abe2b7b1b79e70f0073f43c3b44.jpg

11–12 траўня ў Мінску прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя). Яе гасцінна прымала амбасада Літвы: навуковыя дыскусіі прайшлі ў Мінску, але як бы на замежнай тэрыторыі.

Удзел літоўскай дыпламатычнай місіі, разам з Польскім інстытутам і беларускім бокам, незалежным паліталагічным часопісам “Палітычная сфера, забяспечыў прадстаўнічы ўдзел у форуме гасцей з Літвы і Польшчы. Варта пералічыць імёны ўдзельнікаў пленарнай сесіі, найбольш вядомых даследчыкаў “краёвага руху пачатку ХХ ст. у беларуска-літоўскіх землях. Гэта беларус Алесь Смалянчук (ён прадстаўляў Інстытут славістыкі ПАН), Дарыюш Шпопер з Гданьску і Рымантас Мікніс з Вільні.


Адкрыццё канферэнцыі – выступае амбасадар Літвы Эдмінас БагдонасКраёвы рух, які сфармаваўся на землях Беларусі і Літвы ў часы рэвалюцыйнай актывізацыі 1905–1907 гадоў, прадметна вызначыў стрыжань дыскусіі на канферэнцыі. Сама краёвая ідэя, як спосаб упарадкавання палітычнага ладу земляў са шматнацыянальным насельніцтвам, несла ў сябе зерне, пачаткі пабудовы схем міждзяржаўных і міжэтнічных дачыненняў у складаным па сваім нацыянальна-гістарычным упарадкаванні рэгіёне. Як заўважыў мадэратар дыскусіі на канферэнцыі Уладзімір Мацкевіч, прыгадваючы думку філосафа Конрада Лорэнца — тое, што было, і тое, што павінна быць — розныя матэрыі. Але як не заўважыць “спадчыну краёвасці ў прапановах па канструяванні балта-чарнаморскай садружнасці, якія вылучаліся беларускімі дэмакратычнымі сіламі на парадак дня пасля разыходжання ў 1991 годзе па сваіх дзяржаўных кватэрах былых заходніх рэспублік СССР?

Здабытак падобных сустрэч — у спалучэнні вартасці гістарычных даследванняў і пошуку каштоўнасных асноў для палітычнага выкарыстання супольнай гістарычнай мінуўшчыны. Як пажартаваў на адкрыцці імпрэзы амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас — калі вы жадаеце простых адказаў на складаныя пытанні – вы глядзіце тэлівізію, іначай — чытаеце кнігі або ўдзельнічаеце ў навуковых дыспутах.

Краёвая ідэалогія, паўстаўшы ў час фармавання на землях былога ВКЛ літоўскага і беларускага нацыянальных рухаў (і як рэакцыя на іх), кіравалася ў значнай ступені формулай вызначэння свядомасці “літвін па паходжанні, паляк па нацыянальнасці. Аднак гэты “паляк у публікацыях Рамана Скірмунта, Міхала Ромэра, іншых заснавальікаў краёўства, у асноўным належных да шляхецка-земляўласніцкіх колаў, — носьбіт нацыянальных прыкмет і паляка, і літоўца, і беларуса. Расійскі ўрад, пагроза русіфікацыі, аднолькава небяспечныя для ўсіх элементаў трыадзінай сутнасці краёўца — аб’яднаўчы фактар гэтай канструкцыі,  каштоўнасна арыентаванай на вартасці заходняй культуры на землях ВКЛ.

Выступае прафесар Дарыуш Шпопер

Краёўцы падзяляліся на кансерватыўную і ліберальна-дэмакратычную плыні – па адносінах да пытання пра статус уладанняў буйных землеўласнікаў, але існавалі і іншыя прынцыповыя асаблівасці іх пазіцый. Так, Раман Скірмунт, пасля стварэння ў чэрвені 1907 года. Краёвай партыі Белай Русі і Літвы не ўвайшоў у яе склад, выказваючы нязгоду з адсутнасцю ў ёй асобных фракцый – не толькі польскай, але і беларускай і літоўскай. Натуральная эвалюцыя ягоных поглядаў прывяла Скірмунта ў 1917-м у Беларускі нацыянальны камітэт, у 1918-м — у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў час па абранні сенатарам ІІ Рэчы Паспалітай (1930) спрыяла яго выступам супраць асіміляцыі нацыянальных меншасцяў у гэтай дзяржаве.

“Краёвы праект як узор “дзяржаўна-грамадзянскага, ці палітычнага, у адрозненне ад этнакультурнага, нацыяналізму, развіваўся ў пачатку ХХ стагоддзя на фоне нацыянальных польскага, літоўскага і беларускага рухаў, па часе спазняючыся (асабліва на фоне польскага і літоўскага) і саступаючы ім ініцыятыву. Так, як заўважыў Рымантас Мікніс, ідэі незалежнай Літвы выказваліся Басанавічусам ўжо на пачатку 1880-х гадоў, а як саспелая канцэпцыя нацыянальнага вызначэння ў этнаграфічных межах увайшлі ў праект Праграмы Дэмакратычнай партыі Літвы ў 1902 годзе. А праз некалькі месяцаў пастулат пра нацынальную незалежную дэмакратычную рэспубліку рэхам прагучаў у дакументах Беларускай сацыялістычнай грамады.

Але захаванае на поліэтнічных землях захаду Расійскай імперыі адчуванне “краёвасці, на думку яшчэ аднаго выступоўцы, Сяргея Токця з Гародні, зрабілася падмуркам стабільнасці і адсутнасці крывавых міжнацыянальных сутыкненняў у пачатку ХХ ст. Сёння яно можа служыць чыннікам палітычнага і культурнага супрацоўніцтва суседніх дзяржаў. І нават падставай таго, што калісці межы паміж намі і бліжэйшымі суседзямі на поўначы і захадзе зробяцца празрыстымі.

Каля 40 удзельнікаў канферэнцыі з Беларусі, Літвы і Польшчы абмеркавалі шэраг іншых тэмаў, датычных не толькі гісторыі палітычных і грамадскіх рухаў. Андрэй Казакевіч (Інстытут палітычных даследванняў “Палітычная сфера, арганізатар форуму) прапанаваў свае пошукі “беларускага П’емонту, земляў першаснага нацыябудаўніцтва, праз аналіз біяграфій прадстаўнікоў беларускага культурнага руху да 1918-га і адрасоў карэспандэнтаў “Нашай нівы першага дзесяцігоддзя яе выдання. І як палітолаг не мог не заўважыць, што іх лакалізацыя на Вілейшчыне, Міншчыне і Случчыне карэлюецца з выразнай падтрымкай на тых самых абшарах нацыянальна-дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года.

Абмяркоўваліся працы тэарэтыкаў краёвасці (Тадэвуш Урублеўскі) і заходнерусізму (Іван Саланевіч), польскага “нэапаганства (Ян Стахнюк), асобным блокам разглядаліся этнасацыяльныя працэсы на землях былога ВКЛ. Прыкладам, парэшткі “балцкага субстрату выяўляюцца даследчыкамі пад найменнем “старая Літва ў візітах парафій Слонімскага дэканату XVII стагоддзя. А сярод старавераў-“беспапоўцаў Віцебшчыны пад канец ХІХ выразна выяўляюцца тэндэнцыі “беларусізацыі. Адкрыццём канферэнцыі зрабілася прэзентацыя невядомых у Беларусі публікацый прадстаўніка французскай Акадэміі навук у Расіі барона de Baye. Наведаўшы віленскага генерал-губернатара Пятра Святаполк-Мірскага, дэ Байе надрукаваў у Францыі дзве брашуры пра Беларусь, адну з іх прысвяціўшы Каложскай царкве ў Гродне.  

Удзельнікі канферэнцыі

Матэрыялы міжнароднага форуму арганізатары прадставяць на старонках “Палітычнай сферы і іншых выданняў.