Леаніды вяртаюцца на Зямлю ў гэтыя выходныя
Пік метэорнага патоку Леаніды чакаецца 17–18 лістапада.
Штогадовы метэорны паток Леаніды ў гэтым годзе дасягне піка актыўнасці ў гэтыя выходныя, 17–18 лістапада
Зарапад славіцца яркімі метэорамі, якія ўлятаюць у атмасферу Зямлі з хуткасцю 71 кіламетр на секунду. Яго інтэнсіўнасць мяняецца ад года да года і залежыць ад шчыльнасці патоку, праз які праходзіць Зямля.
Усяго можа назірацца больш за 1 тысячу метэораў на гадзіну, аднак у гэтым годзе паток будзе меншым — усяго 15–20 метэораў на гадзіну.
У Еўропе найлепшы час, каб паглядзець на Леаніды, — паміж 03:00 і світанкам, таму што ў больш раней час яркі Месяц можа перашкодзіць назіранню за гэтым зорным шоў.
Назіранне за метэорнымі патокамі ў лістападзе часта таксама азмрочваецца наяўнасцю аблокаў, бо ў Еўропе ў гэты час звычайна няўстойлівае надвор'е.
Аднак цяпер на большай частцы заходняй і цэнтральнай частак Еўропы ў гэтыя дні прагназуецца спакойнае надвор'е, што забяспечвае ідэальныя ўмовы, каб паглядзець на зоркапад.
Найлепшыя ўмовы
для назірання за зоркападам будуць ад Злучанага Каралеўства да Францыі, у частцы
Германіі, Італіі і Балканскага паўвострава. З-за воблачнасці і ападкаў менш
спрыяльныя ўмовы будуць у паўднёвай частцы Італіі, Грэцыі, Украіне, Беларусі і
краінах Балтыі.
Метэорны паток Леаніды ўзнікае кожны год, калі Зямля праходзіць праз рэшткі ў арбітальнай траекторыі каметы Тэмпеля-Тутля. А кожныя 33 гады Леаніды ператвараюцца ў метэорны шторм з сотнямі ці тысячамі метэораў на гадзіну. Асабліва ўражваў гэты паток у 1966 годзе, калі назіралася каля 1 тысячы метэораў на хвіліну.
Паводле www.gismeteo.by