Лецішча Ніны Багінскай усё ж прадалі на аўкцыёне

Участак у садовым таварыстве «Фізтэх» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці прадалі. Пачатковы кошт быў 693 рублі, падчас аўкцыёну ён вырас да 727 рублёў. У аўкцыёне ўдзельнічалі чатыры чалавекі.

nina_bahinskaja_1.jpg

Пра тое, што лецішча Ніны Багінскай, якая стала ў 2020 годзе сімвалам пратэстаў, зноў збіраюцца прадаваць з аўкцыёну, НЧ пісаў яшчэ 19 кастрычніка. Абвестка пра гэта з'явілася на сайце пляцоўкі па продажы маёмасці «Белюрзабеспячэнне». Аўкцыён быў прызначаны на 10 лістапада., Грамадская актывістка прынцыпова не сплочвае штрафы за акцыі.

Участак знаходзіўся пад арыштам судовага выканаўцы з 2016 года і быў выстаўнены на продаж за даўгі актывістку з-за штрафаў. Участак Ніны Багінскай належыць ёй на праве ўласнасці як мінімум з 2004 года (тады ён быў зарэгістраваны).

Сям'я 75-гадовай грамадскай актывісткі прасіла людзей не ўдзельнічаць у аўкцыёне.

"Улада сёння адна, затым другая. Яна зменіцца, а ўчастак прыватызаваны, ёсць дакументы. У мяне ёсць дзеці, унукі і праўнукі. Па гэтых дакументах яны могуць вярнуць. Улада зменіцца, і праўда будзе на іхнім баку", — сказала «Позірку» Багінская 23 кастрычніка. 


Наколькі рэальна будзе вярнуць лецішча? Юрыст у галіне нерухомасці Аляксандр Штрыкуль. адзначыў, што ў сваёй практыцы ён заўсёды імкнецца знайсці судовую пастанову і прааналізаваць яе: «Я пакідаю за дужкамі маральна-этычнае пытанне такога кшталту набыцця, але калі вы купляеце такога кшталту маёмасць, кватэру, перш за ўсё я кажу пра нерухомую маёмасць, гэта вельмі рызыкоўна. Вы ж збіраецеся ў ёй жыць, укладваць грошы ў рамонт, ёсць рызыкі таго, што ў выніку кватэру ў вас забяруць», — кажа ён у каментары Белс*ту і дадае, што ў заканадаўстве тэрмін «рэстытуцыя» — прызнанне неправадзейнасці ўгоды з далейшым вяртаннем бакамі ўсяго, што яны атрымалі ў межах пагаднення. «Тут справядлівай ёсць грашовая кампенсацыя. З іншага боку — як будзе на практыцы. Гэта значыць, назбіраецца пэўная колькасць такога кшталту ўгодаў, магчыма, дзяржаве будзе прасцей вярнуць кватэру, чым кампенсаваць. Ці ёсць грошы ў бюджэце? Няма. Цяпер прагназаваць, як яно будзе на практыцы, даволі складана», — кажа Аляксандр Штрыкуль.

На думку юрыста, у Беларусі стварылі ледзь не самую дасканалую сістэму рэгістрацыі нерухомасці ва ўсім свеце. Таму вярнуць права ўласнасці на незаконна забраную маёмасць пасля падзення рэжыму Лукашэнкі будзе нескладана.