Ніну Багінскую пазбавілі мабільнай сувязі, інтэрнэта і тэлебачання
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу, які праходзіў сёння ў дачыненні да Ніны Багінскай.
Выявілася, што ў красавіку актывістцы прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі. Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да яе былі накладзеныя абмежаванні.
Цяпер аператарам сувязі забаронена прадастаўляць Багінскай паслугі інтэрнэта, мабільнай сувязі і тэлебачання. А ў дадатак — і гэта не жарт — 75-гадовай Ніне Рыгораўне нельга паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі.