Марыну Аўсяннікаву асудзілі на 8,5 гадоў: Распаўсюджанне «фэйкаў» па прычыне палітычнай нянавісці
Былую супрацоўніцу расійскага Першага канала асудзілі на 8,5 гадоў калоніі. Завочна. Пракуратура РФ патрабавала пакарання на год большага.
![Марына Аўсяннікава з плакатам, з-за якога на яе завялі справу Марына Аўсяннікава з плакатам, з-за якога на яе завялі справу](/img/v1/images/07721069_155e_40c4_bbdb_9ca0c1e22669_w1023_r1_s.avif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марына Аўсяннікава з плакатам, з-за якога на яе завялі справу
Басманны раённы суд Масквы ў сераду, 4 кастрычніка, завочна прысудзіў былую супрацоўніцу Першага канала Марыну Аўсяннікаву да васьмі з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у справе аб распаўсюджанні «фэйкаў» аб расійскім войску па прычынах палітычнай нянавісці. Пра гэта паведамляюць з залы суда карэспандэнты выданняў «Медыязона», RusNews, і «Нямецкая Хваля».
Сведкамі па справе выступалі, у прыватнасці, супрацоўнікі Цэнтра «Э» УУС па ЦАА Сяргей Сіканаў і Аляксей Калчанаў, іх паказанні абвясціў бок абвінавачання, перадае «Медыязона». Першы даведаўся пра пікет Аўсяннікавай з Telegram-канала «Astra», другі прагледзеў гэты ж канал і ўстанавіў, што гаворка ў ім ідзе менавіта пра Аўсяннікаву.
Абвінавачанне запрошвала 9,5 гадоў калоніі. Напярэдадні пра гэта абвясціла пракуратура. Суд прайшоў у завочным рэжыме, бо падсудная знаходзіцца за мяжой.
Глядзіце таксама
![Расіянка Марына Аўсяннікава хаваецца ў Маскве і не збіраецца ў Францыю «Хаваюся ў Маскве». Што зараз адбываецца з расіянкай, якая з'явілася на ТБ з плакатам супраць вайны](/img/v1/images/ghhseifucshrwfyyfshxiw.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Крымінальная справа аб «фэйках» пра расійскае войска супраць журналісткі была заведзена летам 2022 года праз адзіночны пікет на Сафійскай набярэжнай насупраць Крамля, на які яна выйшла з плакатам «Пуцін-забойца, ягоныя салдаты — фашысты. 352 дзіцяці загінулі. Колькі яшчэ павінна загінуць дзяцей, каб вы спыніліся?».
Суд прызначыў ёй у якасці меры стрымання хатні арышт, аднак яна збегла з-пад яго разам з 11-гадовай дачкой, з'ехала з Расіі і была абвешчана ў вышук.
У кастрычніку 2022 года Басманны суд Масквы па хадайніцтве следства завочна арыштаваў Аўсяннікаву.
14 сакавіка 2022 года Марына Аўсяннікава, якая працавала рэдактарам на Першым канале, выйшла ў прамы эфір вячэрніх навін праграмы «Время» з антываенным плакатам «Спыніце вайну! Не верце прапагандзе, тут вам хлусяць».
Перад гэтым яна запісала відэа з заклікамі супраціўляцца вайне і выходзіць на мітынгі. Яе затрымалі, судзілі за «арганізацыю публічнага мерапрыемства без папярэдняга паведамлення» і прызначылі адміністрацыйны штраф у 30 тысяч расійскіх рублёў. Пасля гэтага яна звольнілася і з'ехала ў Германію, дзе прапрацавала некалькі месяцаў.
У ліпені 2022 года Аўсяннікава вярнулася ў Расію, па яе словах, каб скончыць спрэчкі з былым мужам адносна апекі над дзецьмі. Пасля вяртання яе тройчы штрафавалі па артыкуле аб дыскрэдытацыі арміі: у тым ліку за прамову ля будынка суда па справе Іллі Яшына і за пост у Facebook.
Глядзіце таксама
![У РФ будуць пазбаўляць грамадзянства за крытыку вайны? У Расіі прапанавалі пазбаўляць грамадзянства тых, хто крытыкуе вайну](/img/v1/images/photo_2021_03_15_05_43_10.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Артыкулы пра фэйкі і пра дыскрэдытацыю войска з'явіліся ў кодэксах Расіі неўзабаве пасля яе ўварвання ва Украіну. Цяпер расійскія суды прызнаюць дыскрэдытацыяй шматлікія паведамленні пра вайну ва Украіне, якую Масква называе «спецыяльнай аперацыяй», а фэйкамі — любую інфармацыю, адрозную ад версіі Мінабароны Расіі.
Расійскія праваабаронцы падлічылі, што справы за антываенную пазіцыю ў Расіі завялі як мінімум на 724 чалавекі, у тым ліку супраць 215 — паводле артыкула пра фэйкі аб расійскім войску.
Глядзіце таксама
![На Марыну Аўсяннікаву завялі яшчэ адну справу На Марыну Аўсяннікаву завялі яшчэ адну справу — за «дыскрэдытацыю» вайскоўцаў РФ](/img/v1/images/capture_decran_2022_03_15_a_19.52.30.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводлеwww.svoboda.org, www.svoboda.org