На Марыну Аўсяннікаву завялі яшчэ адну справу — за «дыскрэдытацыю» вайскоўцаў РФ
«Я рада, што гэта не крымінальны артыкул», — пракаментавала Марына Аўсяннікава
![capture_decran_2022_03_15_a_19.52.30.webp capture_decran_2022_03_15_a_19.52.30.webp](/img/v1/images/capture_decran_2022_03_15_a_19.52.30.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Астанкінскі суд Масквы зарэгістраваў адміністрацыйны
пратакол пра «дыскрэдытацыі» выкарыстання Узброеных Сіл РФ, складзены на былога
рэдактара першага канал Марыну Аўсяннікаву, якая падчас выпуску навін увайшла ў
кадр з антываенным плакатам.
Пратакол быў зарэгістраваны судом 24 сакавіка — прынамсі, гэта вынікае з карткі справы. Пасяджэнне прызначанае на 14 красавіка.
Раней Астанкінскі суд прызнаў Аўсяннікаву вінаватай у арганізацыі няўзгодненай публічнай акцыі і аштрафаваў на 30 тысяч рублёў. Штраф прызначылі не за антываенную акцыю, а за відэазварот, у якім Аўсяннікава заклікала пратэставаць супраць вайны.
Сама Аўсяннікава паведаміла журналістам «Медузы», што цяпер едзе на кансультацыю з адвакатамі. «Я рада, што гэта не крымінальны артыкул. Значыць, я змагу і далей змагацца за праўду», — адзначыла яна.
Паводле meduza.io