Мастхэв: 10 карысных мабільных праграм для Android

Гэтае дзесяцігоддзе запомніцца смарт-рэвалюцыяй, калі большасць памяняла кнопачныя тэлефоны на «разумныя». Але далёка не ўсе карыстаюцца поўным функцыяналам смартфонаў.

dlja_preuju_1.jpg


Прапануем 10 карысных бясплатных праграм для Android, якія пашыраць магчымасці вашага дэвайсу.

journey.png

 

Journey

Вельмі карысны дзённік для запісаў, які дазваляе захоўваць успаміны ў анлайн-воблаку: у выглядзе тэкставых нататак, малюнкаў, здымкаў і відэа. Праглядаць запісы можна на некалькіх платформах. Дзённік непадуладны часу і знаходзіцца пад надзейнай абаронай. Будзе даволі кранальна ўсё гэта паглядзець праз гадоў 10 і панастальгаваць. Галоўнае — не забыць пароль.

 

remembear.png

RememBear

У сярэднім кожны карыстальнік інтэрнэту актыўна прысутнічае ў мінімум трох сацыяльных сетках, ад якіх трэба памятаць лагіны і паролі. А яшчэ паролі ад пошты, магчыма, ад карпаратыўнага акаўнта, інтэрнэт-банка і гэтак далей. Каб ва ўсім гэтым не заблытацца, і існуе RememBear. З дапамогай «мядзведжай абароны» ўсе дадзеныя можна даверыць прыладзе: карыстальнік стварае акаўнт і прыдумвае адзін надзейны пароль, які і стане ключом да астатніх. Для кожнага сайта, дзе неабходная аўтарызацыя, непасрэдна ў RememBear можна згенераваць складаны шыфр. Простая і зручная форма прапануе абраць яго даўжыню і колькасць знакаў розных тыпаў. Запамінаць яго, вядома, не трэба — для гэтага і створаны сэрвіс.

 

words.jpg

Words 

Ведаць англійскую мову цяпер такое ж жыццёвае патрабаванне, як умець кіраваць аўтамабілем. А калі вы ўжо даўно скончылі школу і пасля гэтага да «інгліша» не вярталіся, рэкамендуем узгадаць і нават падвучыць з дапамогай свайго смартфону. Існуе шэраг карысных праграм, але мы параім Words. У слоўніку звыш 8 тысяч слоў і ён адаптуецца да карыстальніка. То бок, у заданнях і тэстах прапануюцца менавіта тыя словы, з якімі раней у вас узнікалі складанасці. Праграма працуе і ў афлайн-рэжыме.

 

snapseed__.jpg

Snapseed 

Адзін з лепшых бясплатных мабільных фотарэдактараў. Апрацоўвае фота з дапамогай 29 інструментаў. З прыладай справіцца як пачатковец, аматар аўтафільтраў, так і прафесіянал. Для прасунутых карыстальнікаў прадугледжана праца з крывымі і апрацоўка Raw-файлаў.

Snapseed дазваляе вам захоўваць свае стылі (прэсеты) і прымяняць іх да новых здымкаў. Больш ніякія «аватаны» вам не спатрэбяцца.

 

datally.jpg

Datally  

Вельмі карысная праграма для тых, хто не мае мабільнага анліму, то бок — большасці з беларусаў. Праграма паказвае, колькі мабільнага трафіку засталося. Яна здольная абмежаваць доступ да сеціва ў мэтах эканоміі мегабайтаў. Некаторыя аператары за такую паслугу бяруць грошы, а тут — бясплатна. У дадатак можна адсочваць трафік не толькі канкрэтнай прылады, але і кожнай сесіі. А для аматараў знайсці беспарольны і хуткі WiFi ёсць магчымасць пошуку кропкі.

 

vmp.png

VMP

Мы нядаўна пісалі пра «ВКонтакте» — сацыяльную сетку з усё яшчэ бясплатнай музыкай. Але яе афіцыйная мабільная праграма дазваляе без аплаты праслухоўваць толькі 30 хвілін і толькі анлайн. З VMP ёсць магчымасць слухаць музыку без абмежаванняў, бачыць тэксты песень і пачуць захаваныя кампазіцыі без доступу да сеціва. Адзінае, што трэба, — аўтарызавацца, але ж не абавязкова мець актыўны акаўнт у сацсетцы.

 

money_maneger.jpg

Money Manager

Адна з найлепшых праграм па вядзенні фінансаў. З яе дапамогай можна сачыць за выдаткамі, фармаваць асабісты або сямейны бюджэт. Для многіх беларусаў зручна фармаваць усё ў доларах альбо еўра — тут гэта таксама можна, як і ў рублях. Адна з галоўных асаблівасцяў «хатняга бухгалтара» — магчымасць фіксаваць пазыкі і штомесячныя выплаты і нагадваць пра іх.

 

love_sales.png

Love Sales  

Вельмі карысны анлайн-каталог актуальных зніжак і акцый беларускіх рытэйлераў. На ваш выбар папулярныя гандлёвыя сеткі, электроніка, касметыка, бытавая хімія, будаўнічыя матэрыялы. Пасля ўсталёўкі на смартфон вам больш не спатрэбіцца шукаць і насіць з сабою папяровыя прэйскуранты. Усё даволі зручна, можна сканцэнтраваць увагу толькі на тых крамах, куды вы ходзіце.

 

minsk_guide.png

Minsk Guide 

Калі надакучыла кожны месяц вучыць на памяць альбо фатаграфаваць расклад руху транспарту, то раім скарыстацца гэтай праграмай. Падобных праграм даволі шмат, але гэтая мае, апроч актуальнага раскладу, інтэрактыўную мапу ўсяго горада. З яе дапамогай лёгка знайсці бліжэйшыя прыпынкі, калі вы знаходзіцеся ў незнаёмым раёне. Праграма сама разлічвае аптымальныя маршруты гарадскога транспарту нават без падключэння да сеціва.

 

avira_optimizer.png

Avira Optimizer

Частка ўладальнікаў Android-смартфонаў скардзіцца на недахоп аперацыйнай і фізічнай памяці. Для яе ачысткі існуе шмат праграм, але параім Avira Optimizer. Яна даволі простая ў карыстанні, але дапаможа лёгка «ачысціць» ад лішніх файлаў памяць смартфона і вызваліць аператыўную памяць ад непатрэбных працэсаў. Варта займацца такой «чысткай» штомесяц. Таксама з дапамогай праграмы можна наладзіць працу батарэі тэлефона.

 

А якімі карыснымі праграмамі карыстаецеся вы? Дзяліцеся ў каментарах!