«Матарола» мёртвы, але справа яго — жыве!
Дом кнігі «Светач» на праспекце Пераможцаў у Мінску мае немалы асартымент літаратуры на плошчы ў 1000 квадратных метраў. Адразу на ўваходзе ў рубрыцы «Навінкі» наведнікаў чакае томік Захара Прылепіна «Усё, што павінна вырашыцца» з партрэтамі Захарчанкі і Матаролы на вокладцы.
![unnamed__8__4_logo.jpg unnamed__8__4_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__8__4_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сам Прылепін, ветэран Чачэнскай вайны, «нацбол», памагаты тэрарыстаў з ДНР-ЛНР, ніколі не хаваў сімпатыяў да псеўда-рэспублікаў ды іх «бацькоў-заснавальнікаў». Зусім нядаўна, дарэчы, Прылепін, добра знаёмы з «Матаролам», аб’явіў пра збор сродкаў для сям’і тэрарыста, падарванага тыдзень таму ў ліфце жылога дому.
![unnamed__6__5_logo.jpg unnamed__6__5_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__6__5_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![unnamed__7__6_logo.jpg unnamed__7__6_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__7__6_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хапае ў кнігарні і іншых літаратурных цікавостак. Аднаму Сталіну ў кнігарні прысвечана ажно дзве паліцы. Сярод кніжак можна знайсці выданні кшталту «Настольная кніга сталініста» або «Геній Сталіна». Апошняя, між іншым, пачынаецца з главы «1937 год: Вайна за незалежнасць СССР. Сталін іх пабяры!»
![unnamed__5__7_logo.jpg unnamed__5__7_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__5__7_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![unnamed__4__7_logo.jpg unnamed__4__7_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__4__7_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![unnamed__3__10_logo.jpg unnamed__3__10_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__3__10_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тут жа кніжкі цалкам фантастычнага зместу, прыаздобленыя свастыкамі на вокладцы. Напрыклад, «Мы Арыі. Вытокі Русі» альбо «Арыі. Першая энцыклапедыя вышэйшай расы». З сумнеўных выданняў можна даведацца, напрыклад, пра Расею ў часы Старажытнага Егіпту, Бібліі ды Гамера… Не цяжка здагадацца, што расейцам у падобнай літаратуры адводзіцца тая ж «вызначальная для свету» роля, што і немцам у падобных выданнях у часы ІІІ Райху.
![unnamed__1__10_logo.jpg unnamed__1__10_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__1__10_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![unnamed__2__10_logo.jpg unnamed__2__10_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed__2__10_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![unnamed_18_logo.jpg unnamed_18_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/unnamed_18_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Самае цікавае, што «Светач» — гэта не якая-небудзь маргінальная кнігарня, але галоўны орган ААА «Белкніга», дзяржаўнага выдавецтва.