Stratfor назвала сваю версію забойства Матаролы
Прыватная амерыканская выведвальная кампанія Stratfor апублікавала аналітычны матэрыял наконт ліквідацыі Арсена Паўлава (Матаролы). Спецыялісты лічаць, што забойства магло быць звязана з падрыхтоўкай расійскіх вайскоўцаў да адступлення з Данбаса.
Амерыканскія разведчыкі нагадалі, што са снежня 2015 года Матаролы стаў ужо пятым забітым баевіком ЛНР / ДНР. Ліквідацыю палявых камандзіраў, на думку спецыялістаў Stratfor, можна растлумачыць жаданнем Расіі закласці аснову для хуткага выхаду з акупаваных тэрыторый Данбаса, паведамляе Корреспондент.net
Акрамя таго, Крэмль таксама хацеў бы ліквідаваць сведак датычнасці Расіі да ваенных злачынстваў, у прыватнасці, да крушэння ў Данецкай вобласці Боінга малайзійскіх авіяліній.
Нагадаем, Матаролу забілі 16 кастрычніка ў ліфце дома, у якім ён пражываў. Спрацавала выбуховае прыстасаванне, баявік знаходзіўся ў эпіцэнтры выбуху і атрымаў смяротныя траўмы.
Ва Украіне Матарола быў аб'яўлены ў вышук. Служба бяспекі Украіны вінаваціла яго ў здзяйсненні злачынстваў па арт. 438 КК (парушэнне законаў і звычаяў вайны). У прыватнасці СБУ сцвярджае, што Паўлаў асабіста адказны за прымяненне катаванняў і публічныя расстрэлы.
У студзені 2015 года Матарола быў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС.