Мой любы горад можа спаць спакойна
Я не люблю Маскву. Мой любы горад — Прага. І зараз, праз нафтавыя канфлікты Беларусі і Расіі, я ведаю, што Прага можа спаць спакойна, нават без размяшчэння на тэрыторыі Чэхіі амерыканскай сістэмы супрацьракетай абароны. Чаму я так лічу? Дык гэта вынікае з паводзінаў як Мінска, так і Масквы.
Я не люблю Маскву. Мой любы горад — Прага. І зараз, праз нафтавыя канфлікты Беларусі і Расіі, я ведаю, што Прага можа спаць спакойна, нават без размяшчэння на тэрыторыі Чэхіі
амерыканскай сістэмы супрацьракетай абароны. Чаму я так лічу? Дык гэта вынікае з паводзінаў як Мінска, так і Масквы.
Крышку нагадаем перадгісторыю. Расія гатова паставіць у Беларусь для ўнутранага спажывання 6,3 мільёна тон нафты з прадугледжаных балансам на гэты год 21,5 мільёна тон. Астатні аб’ём нафты
Масква мае намер імпартаваць з умовай выплаты беларускім бокам 100-працэнтнай экспартнай пошліны.
Беларусь настойвае на адмене пошліны на нафту, заяўляючы, што гэта супярэчыць прынцыпам Мытнага саюза. Мінск просіць павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты да 30 мільёнаў тон. У адваротным выпадку
Беларусь збіраецца павялічыць пошліну на транзіт расійскай нафты да 45 долараў за тону (зараз — 3,9 долара).
У адказ Расія забараніла пастаўкі малака дзесяці беларускіх прадпрыемстваў. Мінск, у сваю чаргу, заявіў, што патрабуе павялічыць аплату за транзіт электрычнасці ў Латвію, Літву і Калінінград у пяць з
паловай разоў. Болей за тое, як паведамляе расійская газета «Ведомости» са спасылкай на крыніцы ў «Газпраме» і аргкамітэце «Сочы–2014»,
беларуская кампанія «Трайпл» адмовілася ад планаў па будаўніцтву біятлоннага комплексу ў Сочы для Алімпіяды–2014. Як паведаміў выданню прадстаўнік адной з кампаній, што
будуюць алімпійскія аб’екты ў Сочы, «Трайпл» адмовілася ад будоўлі з палітычных матываў — з прычыны канфлікту ўрадаў Расіі і Беларусі з нагоды паставак
нафты.
Нехта можа задаць пытанне: а чаму я так радуюся за Прагу? Дарэчы, не толькі за Прагу, але і за Варшаву? Таму што зараз бяспецы Польшчы і Чэхіі анішто не пагражае! Калі Расія раптам вырашыць пайсці
вайной на Польшчу і Чэхію, Беларусь увядзе такую пошліну на транзіт расійскіх танкаў, што ніводны танк туды не патрапіць. Тое ж атрымаецца і з паветранымі калідорамі для расійскіх самалётаў і ракет.
Так што сапраўды, мой любы горад можа спаць спакойна.
Непрыемная сітуацыя склалася з беларускім Цэнтрвыбаркамам: назіральнікаў ад гэтай структуры не запрасілі ва Украіну на прэзідэнцкія выбары. «Цэнтральная камісія не атрымлівала запрашэння на
выбары ва Украіну, — сказала Ярмошына журналістам 12 студзеня. — Хоць, адразу магу сказаць, ніякага «разрыву дыпламатычных адносін» няма. Больш за тое, украінскі
калега ўчора даслаў мне цёплае навагодняе віншаванне. Хутчэй за ўсё, гэта пазіцыя краіны — не запрашаць на выбары назіральнікаў з краін СНД».
На месцы Ярмошынай я б задумаўся, чаму неназваны ёю «ўкраінскі калега» даслаў навагодняе віншаванне толькі 11 студзеня. І чаму на ўкраінскія выбары едзе дэлегацыя беларускіх
апазіцыйных палітыкаў і праваабаронцаў у складзе 50 чалавек, а не едуць афіцыйныя прадстаўнікі. Не, канешне, назіральнікі ад беларускага парламента ў межах місіі СНД там будуць, але ж гэта не
профільная структура!
На жаль для Ярмошынай, яна атрымала яшчэ адзін «адлуп» — на гэты раз ад Еўрасаюза. Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць без міжнароднага назірання, заявіла 12 студзеня
журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, у кожнай краіны павінна быць паслядоўная тактыка і практыка прыцягнення міжнародных назіральнікаў на выбары. «У Беларусі
на мясцовыя выбары міжнародныя назіральнікі не запрашаюцца. Калі мы адзін раз запросім, то не зможам адмовіцца ад гэтай практыкі», — сказала яна.
Ярмошына адзначыла, што ў свеце запрашэнне міжнародных назіральнікаў на мясцовыя выбары не практыкуецца, хоць гэта і не забаронена.
Яна, пэўна, не ведала пра тое, што 11 студзеня вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі, віцэ-старшыня Еўракамісіі Кэтрын Эштан заявіла, што Еўрасаюз мае намер сачыць за ходам
выбарчых кампаній у Беларусі ў 2010 і 2011 гадах.
Так што, нягледзячы на незапрашэнне назіральнікаў, Еўрасаюз будзе сачыць за мясцовымі выбарамі. Для гэтага ёсць шмат інструментаў: офіс АБСЕ ў Мінске, прадстаўніцтва Еўракамісіі, замежныя дыпламатыі
і гэтак далей. І ўсе яны зробяць высновы па выніках выбарчай кампаніі.
Але самы вялікі аблом здарыўся ў беларускім спорце. Чарговы канфуз перажыла лепшыя беларуская біятланістка Дар’я Домрачава: яна зноў страляла не па сваёй мішэні.
Што тут можна казаць? Шкада, канешне, Дар’ю, але трэба быць больш уважлівай. І прыкра, што з першага месца яна скінулася на дзевятае. Бо магла быць з медалём. Дарэчы, і трэнеру трэба нешта
зрабіць, каб Домрачава стала больш сабранай.
Але трэба быць большым аптымістам! І шукаць варыянты, як даставіць сабе задавальненне нягледзячы на сцюжу, нафту, газ, выбары і пройгрышы. Як у Віцебску. Там аматары загартоўвання да свята
праваслаўнага Раства Хрыстовага прымеркавалі лыжны прабег у паўаголеным выглядзе. 15 лыжнікаў-«маржоў» з аголеным торсам за дзве гадзіны ў сярэднім тэмпе пераадолелі каля 15
кіламетраў. Чакалася, што ў акцыі возьмуць удзел толькі мужчыны, але ў дзень яе правядзення да іх далучыліся тры прадстаўніцы прыгожага полу і некалькі дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Пасля
лыжнага прабегу «маржоў», якія распрануліся да купальнікаў і ніжняй бялізны, чакаў яшчэ так званы «гарт-бег» па снезе.
Чарговы купальны сезон віцебскія «маржы», па традыцыі, маюць намер адкрыць 19 студзеня, на Вадохрышча.
Добра, калі можна адкрыць такі сезон адразу пасля таго, калі выскачыш з лазні!