Не клапатлівы бацька, а звар'яцелы хатні тыран

У Беларусі адбываецца не столькі супрацьстаянне сучасных жанчын-лідараў дыктатарскаму рэжыму, колькі барацьба палярных палітычных кампаній, і Лукашэнка зрабіў фатальна памылковую стаўку, мяркуе Лола Тагаева — палітычны аглядальнік і арганізатар праекта аб гендэрнай асвеце MoscowFemFest, аўтар калонкі на DW.

Лукашэнка з аўтаматам і ў бронекамізэльцы

Лукашэнка з аўтаматам і ў бронекамізэльцы



Хто параіў Лукашэнку хадзіць з аўтаматам і ў бронекамізэльцы?

Мінскую кватэру нобелеўскай лаўрэакі і апошняй пакуль не арыштаванай уладамі сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады Святланы Алексіевіч цяпер вымушаныя ахоўваць, змяняючы адзін аднаго, дыпламаты з усёй Еўропы — да яе спрабавалі пракрасціся сілавікі. У той жа час адна з лідараў апазіцыі, Марыя Калеснікава, рызыкуючы жыццём і свабодай, пры спробе выправадзіць яе з краіны парвала свой пашпарт, каб застацца ў Беларусі. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачванні ў спробе захопе ўлады. «Сёння свабодная Беларусь — гэта жанчына», — адрэагавала на падзеі ў краіне іншы нядаўні нобелеўскі лаўрэат, пісьменніца Вольга Такарчук

Лола Тагаева

Лола Тагаева

Гендэрна-палітычная барацьба

Жанчыны ў Беларусі — не толькі кандыдаткі, якіх з-за свайго сексізму недаацаніў Лукашэнка, цяпер яны — відавочны палітычны антыпод усяму таму, што ён сабой уяўляе. Ён заняў радыкальную пазіцыю тырана і «выцесніў» жанчын у абсалютна іншае палітычнае поле, на якім яны маральна выйграюць. І з-за дзеянняў самога Лукашэнкі атрымалася, што гэтая палітычная барацьба стала гендарна афарбаванай.

Дэсант паліттэхнолагаў з Расіі, які высадзіўся ў Мінску, саслужыў Лукашэнку кепскую службу, калі экспартаваў у Беларусь адпрацаваны імі на расійскім прэзідэнце вобраз мача. Але беларуская асаблівасць у тым, што народ ужо стаміўся ад дыктарскага гвалту, «маскуліннасць» стала таксічнай. Лукашэнка, што пралятаў над краінай у верталёце з новай цацкай — аўтаматам, гэтага не адчуў.

«Аўтаматчык» сталага веку ў бронекамізэльцы — гэта даведзеная да абсурду ваеншчына, падкрэслена маскулінная і патрыярхальная тактыка, якая закатвае чалавечыя лёсы пад каток у імя псеўдапатрыятычных і псеўдапатэрналісцкіх каштоўнасцяў. А жанчыны-лідары цяпер — гэта каштоўнасць кожнай асобы, павага правоў чалавека, любоў і падтрымка адзін аднаго. Фатаграфіі жывых ланцугоў жанчын з кветкамі ў руках, якія абараняюць мужчын ад сілавікоў, абляцелі ўвесь свет. І сімвалічна, што адзін з лідараў гэтага новага беларускага ладу — не заўважаная раней у палітычнай дзейнасці Алексіевіч, якая напісала раман менавіта з гэтай назвай — «У вайны не жаночы твар».

img_0510_1_logo_1.jpg


Хатні гвалт у маштабах дзяржавы

Лукашэнка, які за 26 гадоў адвык ад палітычнай канкурэнцыі, забыўся, што палітычнага лідара не існуе без рэальнай папулярнасці і што ўлада над людзьмі — гэта не толькі страх, але і любоў — не як паэтычнае параўнанне для каментатара, а як цалкам канкрэтная праява лаяльнасці і гатоўнасці падтрымаць лідара. Калі ўжо прапагандысты пачалі працаваць на патэрналісцкі вобраз Лукашэнкі, лагічным крокам была б паважлівая размова «бацькі» з сям'ёй, а не суцэльнае катаванне за непаслушэнства: «патэр» як бацькоўская фігура прадугледжвае клопат, а не крыважэрны гвалт.

Акрамя назвы кнігі Алексіевіч, сённяшняя Беларусь поўная іншых яркіх сімвалаў, вартых рамана, і вінаватым у іх узнікненні таксама стаў сам Лукашэнка. Адзін з такіх сімвалаў агучыла ўдзельніца самага масавага жаночага маршу: «Цяпер усё, што адбываецца з беларусамі, — гэта велізарны хатні гвалт, у якім мы жылі ўсе 26 гадоў. Аналогія гэтая мне вельмі падабаецца. Агрэсар не разумее і не сыходзіць, не дае свабоды».


zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__31__logo_1.jpg


Беларусь, як і Расія, — адзіныя краіны ў Еўропе, якія адмовіліся ад закона аб хатнім гвалце. Лукашэнка асабіста раскрытыкаваў законапраект, які ўжо прайшоў праз парламент, заявіўшы, што «ўсё гэта дурнота, узятая перш за ўсё з Захаду», што трэба «зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага вопыту». Лукашэнка спаслаўся на свой: у сям'і ён і сам біў.

"У любові няма твару, у дыктатуры ёсць"

Не выпадкова, што адна з самых яркіх калон у жаночых маршах — прадстаўнікі Руху «Маршыруй, дзетка», ініцыятара закона Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Беларусі. На маршах апазіцыі сталі знакамітымі плакаты, напісаныя мовай жанчын, якія размаўляюць з хатнім гвалтаўніком: «Саша, не — значыць, не!», «Стоп гвалт», «Гвалтоўна мілы не будзеш», «Калі выйграў выбары, чаму жанчыны плачуць?», «Саша, сексізм цябе загубіў», «У любові няма твару, у дыктатуры ёсць».

На фоне смерцяў невінаватых і жахлівых катаванняў у беларускіх турмах, Лукашэнка выглядае як звар'яцелы хатні тыран, а зусім не як «бацька» для народа, якім яго спрабуюць выставіць расійскія паліттэхнолагі.