Інтэрнэт-Беларусь у чаканні мільярдаў
Пасля прыняцця ўказа № 60 “Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт загаварылі калі не пра смерць інтэрнэта ў Беларусі, то пра значны
адкат — абавязковая рэгістрацыя даменаў, фільтрацыя пэўных рэсурсаў. Аднак сярод скептыкаў наконт ІТ-будучыні краіны ёсць і аптымісты.
Можна выжываць
Пасля прыняцця ўказа № 60 “Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт загаварылі калі не пра смерць інтэрнэта ў Беларусі, то пра значны
адкат — абавязковая рэгістрацыя даменаў, фільтрацыя пэўных рэсурсаў. Аднак сярод скептыкаў наконт ІТ-будучыні краіны ёсць і аптымісты.
Можна выжываць
Мастадонты беларускага інтэрнэту ўпэўніваюць, што з добрым вынікам можна згуляць як на глабальных, так і на местачковых праектах. Сярод процьмы рэсурсаў, парталаў, сайтаў ёсць даволі паспяховыя з
камерцыйнага боку. Уладальнік буйнейшага парталу tut.by, генеральны дырэктар УП “Надзейныя праграмы Юрый Зісер гаворыць, што беларускі інтэрнэт сапсаваны, але не
безнадзейна. “Найперш камерцыйным праектам шкодзіць глабалізацыя, бо ўсе рэсурсы свету роўнадаступныя, да таго ж побач рускамоўная Расія, таму любы рускамоўны рэсурс на тэрыторыі
Беларусі жыве і перамагае нічога не робячы, — канстатуе эксперт. — Да таго ж у нас няма грошай, патэнцыял Парка высокіх тэхналогій дазваляе паўтарыць google, напісаць двіжок
пашукавіка, пошты — усё гэта магчыма. Перамога ідзе за кошт маркетынгу, рэсурсаў.
Аднак праблема ў тым, што беларусы пакуль не маюць намеру плаціць за інтэрнэт-кантэнт, бо хапае альтэрнатыўных бясплатных рэсурсаў. “Застаецца рэклама, але яе рынак у нас страшэнна
абмежаваны. Агулам летась беларускі рэкламны рынак склаў прыкладна 90 мільёнаў долараў — гэта зусім нічога. Атрымліваецца прыкладна 9 долараў на чалавека ў год. Ва Украіне да крызісу было
недзе 30 долараў на чалавека, у Расіі — 60, за гэтыя грошы можна зрабіць многае, любы праект. У нас аб’ём інтэрнэт-рэкламы летась каштаваў мільёнаў шэсць, сёлета будзе каля сямі.
Зразумела, што шмат за такія рэсурсы не зробіш, адпаведна, і рынак наш мала каму цікавы, — дзеліцца камерцыйнымі разлікамі Зісер.
Разам з тым ён прыводзіць шэраг больш-менш паспяховых інфармацыйных праектаў у Беларусі, гаворыць, што былі спробы выйсці і па-за межы краіны, у некаторых гэта не атрымалася. А вось tut.by займаецца
будаўніцтвам парталаў у краінах Азіі, і як лічыць Зісер, някепска атрымліваецца. “Можна выжываць, нават у такіх умовах, але казаць пра вялікі, выбітны інтэрнэт-бізнес пакуль рана. Трэба не
капіраваць чужы поспех, а ствараць нешта новае, займаць вольныя нішы, — рэзюмуе ўладальнік буйнога інтэрнэт-парталу.
Светлае заўтра “ІТ-краіны
У лагеры ІТ-шнікаў хапае аптымістаў. ЗАТ «Белхардгруп» — адзін з лідэраў паслуг праграмавання на рынку краіны — нядаўна прапанаваў праграму
«ІТ-краіна» або «нацыянальную праграму па стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь аднаго з сусветных цэнтраў па распрацоўцы праграмнага забеспячэння». Рэалізацыя гэтага
праекту ў ідэале дазволіць стварыць у краіне да 2015 года сучасную індустрыю распрацоўкі праграмнага забеспячэння з колькасцю працоўных месцаў каля 300 тысяч. Гэта прынясе штогадовыя валютныя
паступленні ў памеры не меней за 7 мільярдаў долараў. Першы раз праграма была прадстаўлена ў 2007 годзе, але не атрымала падтрымкі, бо пачынаўся фінансавы крызіс, не да таго было.
Прыклад ініцыятары праграмы «ІТ-краіна» бяруць з Індыі, якая хутка выйшла ў сусветныя лідэры па распрацоўцы і пастаўках праграмнага забеспячэння. «Індыя, маючы блізу
мільёна праграмістаў, зарабіла ў 2009 годзе на аўтсорсінгу 50 мільярдаў долараў, — апелюе да паўднёваазіяцкага досведу маркетынг-дырэктар кампаніі «Белхардгруп» Вольга
Заўялава. — Акрамя Індыі актыўна распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне на замову Кітай і Бразілія, краіны Усходняй Еўропы».
Вольга падкрэслівае, што ў Беларусі ўжо ёсць досвед распрацоўкі праграмнага забеспячэння, і цяпер у гэтай сферы занятыя блізу 25 тысяч чалавек. За гэты час былі назапашаныя веды ў сферы тэхналогій,
неабходныя для паспяховай рэалізацыі падобных праектаў. Цяпер засталося толькі стварыць умовы для тыражавання наяўнага досведу ў маштабах індустрыі.
Да таго ж ІТ-галіна не патрабуе значных выдаткаў на вытворчую інфраструктуру. Памяшканне, кампутар і доступ у інтэрнэт — не так і многа патрэбна для працы праграмісту. Што важна, у Беларусі
была створана вельмі спрыяльная заканадаўчая аснова для развіцця галіны распрацоўкі праграмнага забеспячэння, існуюць сур’ёзныя падатковыя палёгкі. У прыватнасці выплата ў бюджэт аднаго
працэнту ад выручкі без дадатковых падаткаў, а падаткі з заработнай платы — сярэднія па краіне, што стымулюе выплату “белага заробку. Вольга Заўялава акцэнтуе ўвагу, што ў
Беларусі не многа прыбытковых, адкрытых сфераў дзейнасці. І калі ў Расіі здольныя людзі ўжо знайшлі сябе ў нафтавай галіне, тэхналогіях, фінансах, то ў нас праца з высокімі прыбыткамі пакуль на
дарозе не валяецца.
Сёння бухгалтар, заўтра праграміст
Перанасычанасць працоўнага рынку бухгалтарамі ў нас ці не легендай стала, іх налічваецца блізу 400 тысяч. Скараціць штат бухгалтараў магчыма, калі будзе зменшана справаздачнасць, уведзена электроннае
дэклараванне. Апроч бухгалтараў у краіне вялікі штат інжынерна-тэхнічных работнікаў, але ж прагрэс, спадзяёмся, не абміне Беларусь. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі на прадпрыемствах, што
адпавядаюць патрабаванням рынку і задачам па падвышэнні прадукцыйнасці працы, непазбежна прывядуць да скарачэння персаналу ІТР. Вось іх ды бухгалтараў і збіраюцца перавучыць на праграмістаў аўтары
“ІТ-краіны. Стымуляваць да змены кваліфікацыі мусіць узровень заробкаў у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння, які больш чым у два разы перавышае сярэдні па краіне.
Прапануюць аўтары праграмы і ўвесці льготы для тых, хто навучаецца на спецыяльнасцях, звязаных з ІТ-тэхналогіямі. “Я мяркую, што ў любой краіне трэба займацца рэгуляваннем працоўнага рынку,
таму падобныя палёгкі цалкам натуральныя, — абгрунтоўвае ідэі Вольга Заўялава.
Аўтары праграмы падлічылі, што для навучання сотняў тысяч людзей спатрэбіцца блізу 2–3 тысячы выкладчыкаў рознай кваліфікацыі, якіх трэба рыхтаваць паралельна з ростам індустрыі.
Заканадаўства мусіць дазваляць выкладчыкам зарабляць больш, чым навучэнцам, таксама варта прыцягваць у ІТ-навучанне замежных фундатараў, а канкурэнцыя паміж адукацыйнымі цэнтрамі дазволіць падвысіць
якасць навучання.
-----------------------------------------------------
Максім Грамыка, менеджэр па продажу рэкламы інтэрнэт-парталу telegraf.by
Аб’ёмы рэкламы, зацікаўленасць рэкламадаўцаў залежаць ад узроўню парталу, яго раскручанасці, наведвальнасці. Таксама рэкламадаўцы цікавяцца аўдыторыяй чытачоў. Напрыклад, рэклама сотавага
аператара разлічаная на спажыўца, які гатовы і можа выдаткоўваць грошы на сябе, таму такія кампаніі абіраюць інтэрнэт-сайты з сур’ёзнымі, дарослымі наведвальнікамі. Што тычыцца нашага
парталу, то ў нас ёсць пэўны аб’ём рэкламы, гэта бачна наведвальнікам, але цяпер крызіс, гэта ўсім вядома, і многія кампаніі падрэзалі свае бюджэты, у тым ліку і рэкламныя.