Пачаўся суд па «справе N*xta»

Мінскі абласны суд 16 лютага пачынае разгляд крымінальнай справы супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта N*xta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча, паведамляюць праваабаронцы.

Фота з  Instagram Рамана Пратасевіча

Фота з  Instagram Рамана Пратасевіча

Іх абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў, а таксама да іх заяўлены пазоў на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Судовы працэс вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка. У дачыненні да Пуцілы і Рудзіка праведзена «спецыяльная вытворчасць».

Пратасевіч выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ў поўным аб'ёме, таму застаецца пад хатнім арыштам — ён адзіны з абвінавачаных, хто фактычна ўдзельнічае ў судовым працэсе. Раней КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў «тэрарыстычны спіс», а N*xta ў Беларусі з'яўляецца «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Судовы працэс праходзіць у будынку суда Мінскага раёна. Справу разглядае суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка, бок дзяржабвінавачвання падтрымлівае пракурорка Наталля Сакалова.

24-гадовы Сцяпан Пуціла і 29-гадовы Ян Рудзік знаходзяцца за мяжой, таму судзяць іх завочна. Паводле пракуратуры, «у дачыненні да іх завочна абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту». Вядома, што «спецыяльная вытворчасць» супраць іх была распачата 9 снежня, а менш чым праз два тыдні справа была ўжо перададзена Генпракурору для накіравання ў суд.

27-гадовы Раман Пратасевіч, які быў затрыманы 23 траўня 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам. Паводле следства, Пратасевіч «выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ў поўным аб'ёме», таму яму змянілі меру стрымання.

Сцяпана Пуцілу абвінавачваюць паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

ч. 3 арт. 130 КК — «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»;

ч. 1 арт. 290-5 КК — «Арганізацыя дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнана тэрарыстычнай»;

ч. 1 арт. 293 КК — «Арганізацыя масавых беспарадкаў»;

ч. 3 арт. 293 КК — «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці»;

ч. 1 арт. 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»;

ч. 2 арт. 342 КК — «Іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»;

ч. 1 арт. 357 КК — «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам»;

ч. 3 арт. 361 КК — «Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;

ч. 1 арт. 361-1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»;

ч. 2 арт. 361-2 КК — «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»;

ч. 2 арт. 367 КК — «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;

ч. 2 арт. 368 КК — «Абраза Лукашэнкі»;

арт. 369-1 КК — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Ян Рудзік абвінавачваецца паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Рамана Пратасевіча вінавацяць паводле сямі крымінальных артыкулаў:

ч. 2 арт. 368 КК — «Абраза Лукашэнкі».

Што вядома па справе?

nextasud.jpeg

Паводле дзяржаўных СМІ, абвінавачаным інкрымінуецца здзяйсненне не менш за 1 586 злачынстваў. Раней Генеральная пракуратура паведамляла, што ў дачыненні да абвінавачаных таксама заяўлены пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў.

Раман Пратасевіч прызнаў віну ў поўным аб'ёме, а «Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік цяпер хаваюцца ад органаў папярэдняга следства за мяжой».

Пратасевіч, які да лістапада 2020 года з'яўляўся адміністратарам N*xta, а цяпер уключаны ў «тэрарыстычны спіс», знаходзіцца пад хатнім арыштам, таму самастойна прыйшоў на суд.

Нагадаем, 23 траўня 2021 года ў выніку гвалтоўнай пасадкі беларускімі ўладамі пасажырскага авіялайнера кампаніі Ryanair, які ляцеў па маршруце Афіны-Вільня, у Нацыянальным аэрапорце Мінска Пратасевіч быў затрыманы прадстаўнікамі спецслужб. Разам з ім была затрымана Сафія Сапега, студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Цяпер палітзняволеная адбывае тэрмін у гомельскай калоніі.

Пасля затрымання Пратасевіча некаторы час утрымлівалі ў СІЗА КДБ. Праз два тыдні ён ужо з'явіўся ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ. Тады ён пералічыў людзей, якія былі з ім у адным тэлеграм-чаце «Хата», у якім нібыта «прымаліся ўсе асноўныя рашэнні аб тым, дзе пройдзе наступная акцыя, і дзе абмяркоўваліся ўсе актуальныя падзеі». У чэрвені ён быў 2021 года пераведзены пад хатні арышт.

Пасля таго, як яму змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА, ён актыўна дае інтэрв'ю дзяржаўным журналістам. У прапагандысцкім фільме «Одно уголовное дело», сцвярджаецца, што Пуціла, Рудзік і Пратасевіч рыхтавалі ў Беларусі «масавыя беспарадкі» і кіравалі беларусамі падчас пратэстаў у 2020 годзе. Пратасевіч у фільме даваў каментары наконт сваёй дзейнасці ў камандзе N*xta і дзяліўся падрабязнасцямі сваёй працы, калі па ўсёй Беларусі праходзілі акцыі пратэсту. Пры гэтым у яго спыталі, ці бачыць ён сваю віну за тое, што здарылася 28 верасня 2021 года, калі загінулі супрацоўнік КДБ і Андрэй Зельцэр у выніку перастрэлкі. Ён адказаў, што «ніхто не думаў, што такое магчыма».