Палітолаг Андрэй Ягораў пра галадоўку філосафа Уладзіміра Мацкевіча: Ён гатовы пайсці да канца

Філосаф, публіцыст Уладзімір Мацкевіч, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА, трымае галадоўку пяты дзень. «Мацкевіч — гэта філосаф у Беларусі. Яго задача, якую ён сам сабе ставіў, — думаць Беларусь, фармуляваць Беларусь. З’ехаць — значыць пайсці насуперак таму, што ён пісаў і казаў. Ён выбраў заставацца ў краіне, нягледзячы на тое, якім можа быць ягоны лёс», — кажа Андрэй Ягораў.

Філосаф, публіцыст Уладзімір Мацкевіч, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА, трымае галадоўку пяты дзень.

Філосаф, публіцыст Уладзімір Мацкевіч, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА, трымае галадоўку пяты дзень.

Уладзімір Мацкевіч патрабуе канкрэтных дзеянняў, то-бок змены меры стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршэння следчых дзеянняў і прызначэння даты судовага працэсу. Мацкевіча вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. 8 лютага — 5-ы дзень ягонай галадоўкі.

Андрэй Ягораў, палітолаг, сябра і паплечнік Уладзіміра Мацкевіча, тлумачыць, што гэты крок — знак нязгоды з існуючай сітуацыяй, спроба прымусіць улады дзейнічаць паводле нейкіх правілаў.

— Гэта дзеянне, якое Мацкевіч лічыць адзіна магчымым у гэтай сітуацыі. Ён не згаджаецца з тым, што адбываецца, калі лічыць сябе невінаватым і не бачыць нагодаў для ўтрымання ў турме, і ўсе працэсуальныя тэрміны выйшлі, ён лічыць абсурдным знаходжанне ў турме. Прававыя механізмы не дзейнічаюць. Таму гэта супрацьпастаўленне сябе, свайго жыцця дзеючай сістэме.

Ён гатовы пайсці да канца, калі б ён не быў гатовы гэта зрабіць, то не распачынаў бы галадоўку. Мацкевіч вельмі прынцыповы чалавек. Гэта значыць, ён цалкам разумее, што, калі ён кажа пра галадоўку, то і мае на ўвазе галадоўку. І калі яго патрабаванні не будуць выкананыя, ён загіне.

Калегі і паплечнікі імкнуцца максімальна шырока распаўсюджваць інфармацыю пра гэтую галоўку пратэсту. Філосаф, публіцыст Уладзімір Мацкевіч, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА, трымае галадоўку пяты дзень.

Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня, гэта адбылося пасля разгрому НДА, рэдакцый, журналісцкай супольнасці ў Беларусі. На той момант у краіне быў надзвычай высокі ўзровень небяспекі і страху. Спадар Уладзімір свядома вырашыў застацца ў Беларусі і нікуды не з’язджаць. 7 лютага Уладзімера Мацкевіча наведаў у зняволенні ягоны адвакат. Пасля чатырох дзён галадоўкі Уладзімір Мацкевіч сцвярджае, што «ў цэлым адчувае сябе здавальняюча» і знаходзіцца «ў роўным настроі», бо ён падрыхтаваўся да галадоўкі маральна і фізічна.



— Мацкевіч — гэта філосаф у Беларусі. Яго задача, якую ён сам сабе ставіў, — думаць Беларусь, фармуляваць Беларусь. І ў такіх абставінах з’ехаць — значыць пайсці насуперак таму, што ён пісаў і казаў. Таму, натуральна ён выбраў заставацца ў краіне, нягледзячы на тое, якім можа быць ягоны лёс, — гаворыць Андрэй Ягораў.

У Беларусі па стане на 8 лютага прызнана 1035 палітвязняў, і колькасць іх пастаянна павялічваецца.

Паводле www.polskieradio.pl