Патрэбны дазвол выканкаму? У Брэсце актывісты папрасілі чыноўнікаў дазволіць збор подпісаў за іх адстаўку

16 траўня праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам аднеслі мясцовым уладам заяву на збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў абл-, рай- і гарвыканкаму. Пра гэта паведаміў адзін з аўтараў звароту, блогер Сяргей Пятрухін, падчас свайго стрыму на YouTube.

meeting.jpg

Нагодай для звароту ў гарвыканкам сталі штрафы, якія актывісты раней атрымалі за збор подпісаў. Суд прызнаў іх вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і прызначыў Пятрухіну і Кабанава па 50 базавых велічынь (1225) КОЖНАМУ. Трэцяга зборшчыка подпісаў абавязалі выплаціць 20 базавыя (490 рублёў).
«У сувязі з тым, што ўчастковыя вырашылі, што збіраць подпісы можна толькі з дазволу гарвыканкама, а суддзі (...) пацвердзілі, што гэта так, даўшы нам штрафы, просім даць тлумачэнне, ці магчыма ў вас атрымаць дазвол на збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў», — зачытаў тэкст заяўкі блогер Аляксандр Кабанаў.
11 траўня ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі адправілі першую партыю подпісаў за адстаўку кіраўнікоў рэгіянальных вертыкаляў. Пад зваротам падпісаліся 2665 чалавек, паведамляла «Брестская газета». На думку аўтараў ліста, старшыні абл-, рай- і гарвыканкам ігнаруюць довады праціўнікаў будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода.
Узвядзенне акумулятарнага завода пачалося на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Пытанне будаўніцтва непакоіць жыхароў Брэста, некалькіх бліжэйшых вёсак і садовых таварыстваў. Галоўнае, што хвалюе людзей, — гэта ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Аднак праведзеная да пачатку будаўніцтва экспертыза паказала, што «негатыўнае ўздзеянне праектаванага аб'екта на атмасфернае паветра, паверхневыя і падземныя воды, нетры, глебы, жывёльны і раслінны свет, а таксама на чалавека нязначная», а «ўвод праектаваных аб'ектаў у эксплуатацыю не прывядзе да парушэння прыродна-антрапагеннае раўнавагу». Праціўнікі будаўніцтва ставяць пад сумнеў гэтыя звесткі.
22 лютага ініцыятыўная група падала ў Адміністрацыю прэзідэнта зварот з патрабаваннем прыпыніць будаўніцтва завода. Пад ім падпісаліся звыш 36 тысяч чалавек.
29 красавіка ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў дазволены ўладамі мітынг «Брэстчанкі супраць свінцу». Паводле ацэнак праваабаронцаў, на мерапрыемства сабралася каля 2 тысяч чалавек.
Паводле news.tut.by