У Польшчы зарплату чыноўнікаў і дэпутатаў урэжуць на 20%

У Польшчы з 19 траўня аклады чыноўнікаў органаў мясцовага самакіравання (у тым ліку войтаў, мэраў гарадоў і іх намеснікаў) знізяцца на 20%. 

Заля паседжанняў Сейма Рэспублікі Польшча, commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

Заля паседжанняў Сейма Рэспублікі Польшча, commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

На 20% зарплаты будуць таксама зменшаныя дэпутатам, сенатарам, міністрам і іншым высокапастаўленым чыноўнікам, паведамляе radyjo.net.
Распараджэнне ўступае ў сілу ў рамках прынятых Сеймам краіны змяненняў у законы. Гэта стала вынікам скандалу на польскай палітычнай сцэне. Некалькі тыдняў таму стала вядома, што міністры польскага ўраду атрымалі прэміі ў памеры дзясяткаў тысяч злотых. Кіруючая партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) загадала сваім міністрам аддаць прэміі на дабрачынныя мэты й адначасова прыняла папраўкі ў законы аб змяншэнні акладаў.
Апазіцыя і частка грамадскасці падвергла крытыцы згаданае рашэнне ПіС, назваўшы яго папулісцкім крокам.