Паведамленне пра гульню «Бяжы ці памры» аказалася фейкам
МНС паведаміла, што не рабіла афіцыйных заяў наконт новай «небяспечнай гульні «Бяжы або памры».
— Дзяўчына, на якую сталі спасылацца журналісты, сапраўды працуе ў МНС, зараз яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Сітуацыя складалася ў тым, што яна на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках размясціла паведамленне пра гульню «Бяжы або памры», дадаўшы ўсяго адзін сказ: «Актуальнае і для нас». Журналісты, не праверыўшы ні інфармацыю, ні пасаду чалавека, які гэта напісаў, выдалі навіну з такім загалоўкам, — каментуе TUT.BY афіцыйны прадстаўнік МНС па Беларусi Віталь Навіцкі.
Далей да справы падключыўся Следчы камітэт.— Гэта ўкід. Мы праверылі дадзеную інфармацыю, у Следчым камітэце няма ніводнай справы, у якой бы фігуравала дадзеная гульня. Ні адно дзіця ад яе не пацярпела, — заявіла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Усе страшылкі пра навамодную гульню апынуліся выдумкай. У Расіі бацькі атрымлівалі такія ж паведамленні толькі нібыта ад імя Дэпартамента адукацыі РФ, але той абверг гэтую інфармацыю. Потым хваля дайшла да Казахстана, а цяпер — і да Беларусі.
Такія навіны ў інтэрнэце з'яўляюцца з зайздроснай перыядычнасцю. Літаральна некалькі месяцаў у сацсетках палохалі бандай педафілаў, якія чакаюць дзяцей каля школы або дома, просяць дапамагчы злавіць кацяняці, а потым маленькую ахвяру запіхваюць у машыну і вязуць у невядомым накірунку. Як правіла, што ў Расеі, што ў Беларусі тэксты падобных паведамленняў аднолькавыя, у залежнасці ад рэгіёна змяняюцца толькі назвы вуліц, дзе арудуюць злачынцы.