«Бяжы або памры!»: новая небяспечная гульня

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі папярэдзіла аб тым, што ў сацыяльных сетках з'явілася небяспечная гульня, якая правакуе суіцыды сярод непаўналетніх.

pixabay.com

pixabay.com


Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Беларусі Марына Бінкевіч.
«Цяпер сярод дзяцей навамоднай стала гульня: «Бяжы або памры!». Сутнасць гэтай гульні: перабегчы дарогу як мага бліжэй перад рухомым транспартам. Гэтая гульня папулярная па ўсёй Расіі і ўжо прыйшла ў Беларусь», — папярэджвае Бінкевіч.
Паводле яе слоў, кіроўцам трэба быць вельмі ўважлівымі, калі бачаць дзяцей каля дарогі, і ўлічваць той факт, што яны могуць кінуцца прама пад колы. Яна таксама заклікала бацькоў праверыць, у якіх групах ў сацсетках знаходзяцца іх дзеці. Паводле яе слоў, у сацсетках з'явілася новая гульня, яна небяспечная тым, што правакуе дзяцей на ўчыненне суіцыдаў. Пасля набыцця прыкладання за дзіцём замацоўваецца чалавек, які сочыць за выкананнем заданняў, апошнім з якіх з'яўляецца суіцыд. «Дзеці «купляюць» сваю смерць!», — піша Бінкевіч.
Яна параіла бацькам звярнуць увагу на наступнае: «Падлетак не высыпаецца, нават калі рана кладзецца спаць, малюе кітоў, матылькоў, аднарогаў, у групах, якія змяшчаюць у назве наступнае: «Киты плывут вверх», «Разбуди меня в 4.20», f57, f58, «Тихийдом», «Рина», «Няпока», «Море китов», «50 дней до моего…», хэштэгі: домкитов, млечныйпуть, 150звёзд, ff33, d28. Яна таксама адзначыла, што прыкметай ўключэння ў небяспечную гульню з'яўляецца тое, што дзіця перапісваецца ў вайберы (і іншых мессэнджарах) з незнаёмымі людзьмі, якія даюць дзіўныя распараджэнні, зачыніў ва ўКантакце доступ да падрабязнай інфармацыі, у перапісцы з сябрамі (на асабістай сцяне) ёсць фразы «абудзі мяне ў 4.20», «я ў гульні». І зусім ужо страшна, калі на сцяне з'яўляюцца лічбы, пачынаючы ад 50 і менш.
Таксама варта звярнуць увагу на «небяспечныя» хэштегі: # f53 # f57 # f58 # d28 # морекитов # тихийдом #хочувигру # млечныйпуть.