Павел Сапелка пра суд над Гараўскім: Ідэя ўніверсальнага правасуддзя вельмі запатрабаваная
Праваабаронца Павел Сапелка пракаментаў першы дзень суда над экс-байцом беларускага САХРа Юрыем Гараўскім ў Швейцарыі.
![Швейцарскія і беларускія праваабаронцы ля будынка суда з патрабаваннем правасуддзя для Беларусі. Злева — вядомы адвакат Павел Сапелка. Швейцарскія і беларускія праваабаронцы ля будынка суда з патрабаваннем правасуддзя для Беларусі. Злева — вядомы адвакат Павел Сапелка.](/img/v1/images/photo_2023_09_19_09_30_33_logo_1.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Швейцарскія і беларускія праваабаронцы ля будынка суда з патрабаваннем правасуддзя для Беларусі. Злева — вядомы адвакат Павел Сапелка.
У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 верасня
пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе
публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў.
Былы спецназавец даў паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі.
Праваабаронца Павел Сапелка назіраў за працэсам — і пракаментаваў першы дзень суда.
«У першы дзень судовага пасяджэння суд дапытаў Юрыя Гараўскага і выслухаў бок абвінавачвання — пракурора і адваката сем'яў пацярпелых. Нягледзячы на спробы Гараўскага паменшыць сваю ролю ў злачынствах, учыненых групай Паўлічэнкі, пракурор застаўся на ранейшай пазіцыі і патрабаваў асуджэння абвінавачанага за саўдзел у выкраданнях людзей.
Глядзіце таксама
![У Швейцарыі пачынаецца суд над Юрыем Гараўскім, датычным да гучных знікненняў ў Беларусі У Швейцарыі судзяць Юрыя Гараўскага, які прызнаўся ў датычнасці да «эскадронаў смерці» (першы дзень)](/img/v1/images/a53c3e97_86e6_4af8_9c4a_c426a9878d06_cx0_cy5_cw0_w1200_r1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Швейцарыя — дэмакратычная краіна з незалежным судом, таму аж да абвяшчэння прысуду мы не можам выказаць здагадку, чым скончыцца працэс і які будзе вынік, але ўжо цяпер відаць, што ідэя ўніверсальнага правасуддзя вельмі запатрабаваная, таму што злачынствы па міжнародным праве не могуць заставацца беспакаранымі.
Абвінавачванню ў Швейцарыі было неймаверна складана сабраць дастатковыя доказы злачынстваў 24-х гадовай даўніны, іх намаганні цяпер чакаюць ацэнкі суда. Толькі ўлады Беларусі і ніхто іншы адказныя за тое, што практычна раскрытае і расследаванае злачынства не разгледжана судом і вінаватыя не атрымалі пакарання, таму любы вынік цяперашняга суда ў Санкт-Галене паслужыць інтарэсам справядлівасці».
Глядзіце таксама
![Ціханоўская: Прызнанне віны Гараўскага — гэта абвінаваўчы прысуд і для Лукашэнкі Святлана Ціханоўская: Суд над Гараўскім — пераломны момант, які зробіць беспакаранасць немагчымай](/img/v1/images/cihanouskaja_6.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)