Святлана Ціханоўская: Суд над Гараўскім — пераломны момант, які зробіць беспакаранасць немагчымай

Святлана Ціханоўская выказалася  пра суд над экс-байцом САХР Юрыем Гараўскім.

cihanouskaja_6.jpg

Сёння ў Швейцарыі пачаўся суд над Юрыем Гараўскім, які ўваходзіў у лукашэнкаўскі «эскадрон смерці». Яго будуць судзіць у рамках універсальнай юрысдыкцыі. 

«Гвалтоўныя знікненні з'яўляюцца ўлюбёным інструментам дыктатараў. За час кіравання Лукашэнкі было зафіксавана больш за 30 такіх знікненняў. 

Калі Юрыя Гараўскага прызнаюць вінаватым, гэта таксама будзе абвінаваўчы прысуд для Лукашэнкі. Гэта можа стаць пераломным момантам, які зробіць беспакаранасць немагчымай незалежна ад межаў або таго, колькі часу прайшло.

Кожны раз, сустракаючыся з нашымі дэмакратычнымі партнёрамі, я прашу іх надаваць асаблівую ўвагу пытанням адказнасці, а таксама падтрымліваць беларускія грамадскія арганізацыі, якія займаюцца дапамогай пацярпелым, дакументаваннем злачынстваў і прыцягненнем вінаватых да адказнасці. 

І я ўдзячная Швейцарыі за стварэнне гэтага прэцэдэнту. Спадзяюся, мы ўбачым больш справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі супраць памагатых рэжыму і разам даможамся справядлівасці».

Глядзіце таксама

Нагадаем, пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХР Юрыя Гараўскага ў датычнасці да гвалтоўных знікненняў у 1999 годзе. Так, 7 траўня па дарозе дадому знік  экс-міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Захаранка. 16 верасня таго ж года зніклі былы кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Віктар Ганчар і яго сябар, бізнесовец Анатоль Красоўскі. Юрый Гараўскі распавёў журналістам, што ўдзельнічаў у іх выкраданні і забойстве. 

 Калі суддзі прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму. Прынамсі, так лічаць юрысты.